Няхачава Стайк.
ГРУЗІНА ж. Багна, твань. На балоці такая грузіна была, што па пояс правальваліся, сено выносячы. Альшаніца Квас.
ГРЫВА ж. Трава, якая застаецца пасля кашэння; агрэх пры касьбе. Пакасілі пайкі, яно грывы тырчаць. Вось якія зараз няўмелыя касцы. Заполле Кос.
ГРЫЗА ж. экспр. Сварка, грызня. Цяжко мне з гэтым чалавеком жыць: кожны дзень грыза ў хаці. Падстарынь Падст.
ГРЫЗОТА ж. Тое ж, што і грыза. У гэтай хаці адна грызота: ні яна, ні ён адно аднаму не ўступяць. Размеркі Стайк.
ГРЫМАЦЬ незак. Стукаць, грукаць. Спаць лёг ужэ, але чую: нехто грымая мне ў акно. Юкавічы Стайк.
ГРЫПА ж. Грып. На грыпу захварэла, шэсць дзён ляжала. Скураты Квас.
ГУДЗІЦЬ незак. Судзіць, абгаворваць. Марыля нявестку ўсё гудзіць: гультай, нядбайліско. Рацкевічы Міл.
ГУЖАВАЕ прым. Тое ж, што і вужавае. Гужавае мясо, ні на мае зубы. Квасевічы Квас.
ГУЗЫР м. Тое ж, што і вузур. Аб гузурэ ўсе рукі пакалола. Альшаніца Квас.
ГУК м. заал. Кныр. Суседка гука трымая, з усяго сяла свіней гоняць. Руда Падст.
ГУКАЦЬ незак. Паляваць (пра свіней). Свіня гукуя. Сакоўцы Міл.
ГУЛАЧКА ж. Завулак. У горадзе пішуць завулак, а ў нас кажуць гулачка. Заполле Кос.
ГУЛІ толькі мн. экспр. Танцы, вечарынка, гулянне. Мужык увабраўся, як кавалер, і пайшоў на гулі, а ты сядзі адна з малымі дзецьмі. Плехава Люб.
ГУЛЫГА ж. Нараст, ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы арганізма. Не ведаю прычыны, але нейкая гулыга пад лапаткаю вырасла ў хлопчыка. Хрышчонавічы
74 👁