Старонка 59
◀ / 274 ▶
назабівала асцюкоў у пальцы. Старажоўшчына Кос. ГАРБУЗЯНЯТА мн. Насенне гарбузоў. Назбірала кіль пяць гарбузянят, пашлю ўнукам. Кушняры Падст. ГАРБЫЛЬ м. Аполак. Гарбылямі вышкі ў хляве выкладалі. Стайкі Стайк. ГАРБЫЛЬ м. рыб. заал. Акунь. Гарбыль, бо гарбаты. Размеркі Стайк. ГАРГАРА ж. Вялікі будынак, вялікая рэч. О, у цябе не гумно, а гаргара цэлая. Лазаўцы Міл. Паставіў гаргару пасярод надворка ды абходзь твой трактар. Скураты Квас. ГАРДОВІЦА ж. бат. Хацьма. Мая маці гардовіцу ў агародчыку садзіць, бо рожу ёю вылечыла, лісты прыкладвала. Бялавічы Кос. ГАРКАВІК м. Чалавек, які нячыста, няправільна вымаўляе гукі "р" або "л". Як гаркавік, то ўсё словы на "р" яму пападаюць. Заполле Кос. ГАРКАВЫ прым. Картавы. Цяжко яму будзя з людзьмі, кожны перакрывіць, бо гаркавы. Квасевічы Квас. ГАРКАЦЦА незак. экспр. Лаяцца, сварыцца. Ні буду я з вамі гаркацца, вам сам чорт ні дакажа. Мілейкі Міл. ГАРКАЧ м. заал. Гарчак. Гаркач – сіняньикая рыба, як маленькі карасік, але надто горкая. Пасоліш, і то гарката ні гіня. Заполле Кос. ГАРЛАВІНА ж. павел. Горла. Вываліў гарлавіну, прастудзішся. Заполле Кос. ГАРМОНЯ ж. Гармонік. Бало, як на гармоні гарманіст заграя, то ногі самыя ў скокі ідуць. Міхнавічы Стайк. ГАРМУШКА ж. кулін. Цура. Хлеб крышылі, аблівалі кіпятнём, заскварвалі і елі. Гэту страву гармушкай называлі. Альшаніца Квас. ГАРНО н. Горан. Дзе кузня – там і гарно. Гічыцы Ягл. ГАРОНКІ мн. Карункі. Як звяжа гаронкі, то рукі трэба цалаваць гэтай жанчыні: такія прыгожыя ўзоры выходзяць. Руда Падст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 274 ▶