Г
ГАВАРОК м. іран. Прамоўца. Гаварок быў, гаварыў, як з кніжкі чытаў. Бялавічы Кос.
ГАВЭНДЗІЦЬ незак. 1. экспр. Несці лухту. Такое гавэндзіць, шчо гадко слухаць. Азярцо Падст. 2. экспр. Уядацца, жміндзіць. Астанецца мужык ад работы, то ўсё яму ні так, гавэндзіць і гавэндзіць. Альшаніца Квас.
ГАВЭНДЫ мн. Пустыя размовы. Зыдуцца жанкі да калодзязя і гавэндзяць гавэнды. Быч Стайк.
ГАГАВІЦА ж. Шыя, горла. Схавай гагавіцу, узаўтры скажаш, горло баліць. Заполле Кос.
ГАДАВІНЫ мн. абрад. Памінальная вячэра па нябожчыку праз год пасля смерці. На гадавіны збіраюцца самыя блізкія памерламу. Жамайдзякі Міл.
ГАДАВІЧОК м. рыб. Невялікі шчупак. Гадавічок маладзенькі, зеленаваты. Заполле Кос.
ГАДАЦЬ незак. Працяглы час размаўляць, пляткарыць. Бачыш, ты і ў магазін схадзіла і дахаты ідзеш, а мы ўсё з Аленай гадаем. Заполле Кос.; параўн. польск. gadać – гаварыць.
ГАДОВАНІК м. Прыёмны сын, выхаванец. Гадованік, а дагледзяў да смерці бацька як роднаго. Няхачава Стайк.
ГАДОТА ж. Агіда, брыдота. Гарэлка – гадота, ні адарвеш ад рота. Альшаніца Кос.
ГАЁВЫ м. Ляснік. Зараз кажуць ляснік, а даўней гаёвы казалі. Сярадава Жытл.
ГАЙ м. Невялікі ўчастак лесу ў полі. Гай – гэто ўжэ место для адпачынку. Бялавічы Кос.
ГАЙВАРАН м. Грак. Гайвараны на агародзі курыцу задзяўблі, адзін шкілет застаўся. Заполле Кос.
ГАЙДА ж. Вясёлае, шумнае свята. Смяюцца з маладое пары: дзень гайды, навек бяды. Альшаніца Квас.
ГАК м. Матыка. Гаком з зубцамі добра на балоці бульбу
88 👁