Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ВЫ'ШТУКАВАЦЬ зак. Зрабіць што-небудзь, уклаўшы ў зробленае ўсё сваё ўмельства, душу. Але ж i выштукавоў граблі! Не граблі, а цацка! Заполле Кос. ВЫЯДА'ЦЬ незак. Есці ўсё смачнае, быць пераборлівым у ядзе. Добра зара людзям жывецца, не ведаюць, шчо выядаць.Даўней картоплю рады былі. Стайкі Стайк.Дзядь/ нашы гаварылі: хлеб, соль ды вада - німа галада. Гэто зараз людзі ні ведаюць, шчо выядаць. Халап'я Падст. ВЫ'ЯМОК м. Яма, кар'ер. Збірала грыбы ў пасадцы ля выямка. Мілейкі Міл. Бралі, бралі жвыр у выямку, выбралі, зараз там адно вада. Міхнавічы Стайк. ВЫ'ЯНЧЫЦЬ зак. Дабіцца свайго праз плач i енк. Мая дзеўка выянчыла грошы на новыя туфлі. Харошча Міл. В'ЮН м. заал. Уюн. В'юны робяць сабе продухі ў балоці, у ямахзімой, каб дыхнуць духу. Размеркі Стайк. ВЯДЗЕ'РКО н. памянш. Вядзерца. Ягад гэтае вядзерко назбірала за тры гадзіны. Халап'я Падст. ВЯДРОНЫ прым. Ураджайны, ядроны. Кажуць, калі вядрона рабіна, то восянь будзя мокрая. Хадоркі Кос. Гэты год на ўсе годзіць, усё вядронае. Хрышчонавічы Квас. ВЯЗЫ' толькі мн. Карак. Вязы баляць, мусі, надуло ці кепсколяжаў. Юкавічы Стайк. ВЯРЦЁ'ЛКА ж. / м. Непаседа, вяртун. Вярцёлка, не вярціся, пасядзі спокойно. Заполле Кос. ВЯРШНЯ'К м. перан. жарт. Чалавек, які верхаводзіць у кампаніі. Ганна ў нас усюды першая, усюды яе верх павінен быць. Янаўнас - вяршняк. Заполле Кос. ВЯСЦІ'СЯ зак. Пладзіцца, памнажацца. Ёй каравы вядуцца, i да малака добрыя. Ятвезь Квас. У нас кажуць: "Як вядзецца, то i пятух нясецца". Заполле Кос. ВЯТРО'ЎКІ мн. Басаножкі. Прыехала ўнучка з города ў вятроўках, а дзед думоў, шчо порвала абуток, увесь у дзірках, тоўзяў налапіў. Альшаніца Квас. ВЯЧЭ'РАж. абрад. Памінальная вячэра. Усе прыходзьця на вячэру, помянем нябожчыка. Воля Жытл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выштукаваць, выямок, выянчыць, вюн, вюны, вясціся, вятроўкі, вячэраж, дзядьі, карер, халапя
10 👁
 ◀  / 274  ▶