Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
Выстыдзіла дзеўку перад людзьмі, ажно на гуліцу саромяяца выйсці. Падстарынь Падст. Выстыдзі добра, то больш такрабіць ні будзя. Зыбайлы Жытл. ВЫСЫПАЦЬ незак. Абазначыць, акрэсліць грады. Высыпала грады, можно ўжэ садзіць. Любішчыцы Люб. ВЫ'ТРАПАЦЦА зак. Вынасіцца (пра адзенне). Вытрапаўся каптан, ажсвіціцца. Размеркі Стайк. ВЫХАВАЦЬ зак. Захаваць. Выхавала да вясны свежу капусту. Бусяж Міл. ВЫХАРАШЫЦЬ зак. перан. Вымазаць, выквацаць. Выхарашыла пальто, пляма наўвесь рукаў. Руда Падст. ВЫХО'ДЗІЦЬ незак. перан. Выкопваць. Неблагі капаннік трэба, каб за дзень тры баразны на сто метроў картоплёўлегко выходзіў. Сакоўцы Міл. ВЫ'ЦЕПНУЦЦА зак. крае. Раскідвацца (пра прадзіва). Выцяпліся ніткі, трэба нанава края абкідваць. Сенькавічы Падст. ВЫЦІЛГНГВАЦЬ незак. 1. Імітаваць мелодыю языком. Яму ні трэба гармоня: ён языком выцілінгваць умея. Була Міл. 2. Іграць на губным гармоніку. Нябошчык Пятрусь Легатоў так спрытно выцілінгвоў на губным гармоніку, шчо гарманіста часом падмяняўна му'зыках. Заполле Кос. ВЫ'ЦУГЛІЦЬ зак. 1. Выссаць. Прыйшла карову даіць, вымя пустоя: цяля выцугліло. Скураты Квас. 2. перан. жарт. Выпіць. Мой малы цэлу бутылку малака выцугліў. Хадоркі Кос. ВЫ'ЦЫГАНЩЬ зак. перан. Вымануць, выпрасіць. Проста, прасіла - i выцыганіла сабе на цукеркі. Стайкі Стайк. ВЫ'ЦЯРЦІ зак. Сабраць насенне з высадкаў. Выцярла кроп, расаду, хай свае насення будзя. Ал ьшаніца Квас. ВЫ'ЧАЎКІ мн. Выжымкі. Вычаўкіз яблык аддаем карові. Альшаніца Квас. ВЫ'ЧЫТ м. Пахавальны ліст. Гэта жоначка шчасліваю нарадзілася: прыйшоў вычыт, а праз паўгода мужык аб'явіўся: раняныў шпіталіляжаў. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявіўся, вытрапацца, выходзіць, выцепнуцца, выцугліць, выцыганщь, выцярці, музыках
9 👁
 ◀  / 274  ▶