Выстыдзіла дзеўку перад людзьмі, ажно на гуліцу саромяяца выйсці. Падстарынь Падст. Выстыдзі добра, то больш так рабіць ні будзя. Зыбайлы Жытл. ВЫСЫПАЦЬ незак. Абазначыць, акрэсліць грады. Высыпала грады, можно ўжэ садзіць. Любішчыцы Люб. ВЫТРАПАЦЦА зак. Вынасіцца (пра адзенне). Вытрапаўся каптан, аж свіціцца. Размеркі Стайк. ВЫХАВАЦЬ зак. Захаваць. Выхавала да вясны свежу капусту. Бусяж Міл. ВЫХАРАШЫЦЬ зак. перан. Вымазаць, выквацаць. Выхарашыла пальто, пляма на ўвесь рукаў. Руда Падст. ВЫХОДЗІЦЬ незак. перан. Выкопваць. Неблагі капаннік трэба, каб за дзень тры баразны на сто метроў картоплёў лёгко выходзіў. Сакоўцы Міл. ВЫЦЕПНУЦЦА зак. крав. Раскідвацца (пра прадзіва). Выцяпліся ніткі, трэба нанава края абкідваць. Сенькавічы Падст. ВЫЦІЛІНГВАЦЬ незак. 1. Імітаваць мелодыю языком. Яму ні трэба гармоня: ён языком выцілінгваць умея. Була Міл. 2. Іграць на губным гармоніку. Нябошчык Пятрусь Легатоў так спрытно выцілінгвоў на губным гармоніку, шчо гарманіста часом падмяняў на музыках. Заполле Кос. ВЫЦУГЛІЦЬ зак. 1. Выссаць. Прыйшла карову даіць, вымя пустоя: цяля выцугліло. Скураты Квас. 2. перан. жарт. Выпіць. Мой малы цэлу бутылку малака выцугліў. Хадоркі Кос. ВЫЦЫГАНІЦЬ зак. перан. Вымануць, выпрасіць. Прасіла, прасіла – і выцыганіла сабе на цукеркі. Стайкі Стайк. ВЫЦЯРЦІ зак. Сабраць насенне з высадкаў. Выцярла кроп, расаду, хай сваё насення будзя. Альшаніца Квас. ВЫЧАЎКІ мн. Выжымкі. Вычаўкі з яблык аддаем карові. Альшаніца Квас. ВЫЧЫТ м. Пахавальны ліст. Гэта жоначка шчасліваю нарадзілася: прыйшоў вычыт, а праз паўгода мужык аб'явіўся: раняны ў шпіталі ляжаў. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
125 👁