глебу). Выпытляваў Іван так агарода, каб вош паўзла, убачыў бы. Заполле Кос.
ВЫРАБІЦЬ зак. Аформіць (пра дакументы). Вырабіў сабе новы пашпарт. Альшаніца Квас.
ВЫРАБІЦЬ зак. Зарабіць, выпрацаваць (пра пенсію). Вырабіў мой чалавек яшчэ неблагую пенсію. Заполле Кос.
ВЫРАБІЦЦА зак. Стаць нядужым, слабым. Шчо хацець: вырабіўся чалавек за свой век. Ёдчыкі Квас.
ВЫРВУС м. жарт. Няўрымста, свавольнік. Мой малы такі вырвус, кожны дзень якую шкоду зробіць. Жамайдзякі Міл.
ВЫСАЛАПІЦЦА зак. асудж. Прагаварыцца, выдаць сакрэт, тайну. Што ты высалапіўся, хто ў цябе шчо пытаўся? Хочаш, каб усё сяло ведало пра твайго зяця, які ён? Куляшы Міл.
ВЫСВІСТАЦЬ зак. экспр. Набіць, адхвастаць. Сёні я цябе пугаю высвішчу, як хату адну пакіняш. Кушняры Падст.
ВЫСКАКВАЦЬ незак. Дагаджаць, патрапляць. Як хочаш, каб дачка добра жыла, то трэба выскакваць перад зяцем. Скураты Квас.
ВЫСКАЛІЦЦА зак. 1. Смяяцца. Што ты выскаліўся перада мною?! Заполле Кос. 2. перан. Паказвацца з-за хмар (пра сонца). Сонцо выскаліцца на мінюту і схаваяцца. Лазаўцы Міл.
ВЫСКАЛКА ж. жарт. Жанчына, якая па прычыне і без прычыны смяецца; вышчарка. Пра выскалку кажуць: "Па чым зубы прадаеш?" Мілейкі Міл.
ВЫСКІРКА ж. жарт. Тое ж, што і выскалка. У цябе вечне зубы наверсе, нездарма пра цябе кажуць – выскірка. Міхнавічы Стайк.
ВЫСЛІБІЗАВАЦЬ зак. Адшліфаваць. Рэжаш дрова, то так выслібізуяш ручкі ў піле, ажно блішчаць. Заполле Кос.
ВЫСНЯКАЦЦА зак. Высмаркацца. Выснякайся, лягчэй дыхаць будзя. Няхачава Стайк.
ВЫСТЫДЗІЦЬ зак. Пасарамаціць, прабраць.
82 👁