Старонка 51
◀ / 274 ▶
гэто ўсе. Глядзіш яшчэ, каб хлопяц правёў. Прасядзіш да ранку, падрэмляш гадзінку, і маці штурхая, будзіць: трэба ісці жаць. І жалі, і жывыя, і халера ні брала, і вясёлыя былі. Заполле Кос. ВЫЛІВАЦЬ незак. абрад. Пэўнымі магічнымі дзеяннямі лячыць ад сполаху. Сабака спалохоў, пайду да Тахфілі, каб выліла пярэпалахі. Панкі Люб. ВЫЛІТЫ прым. Вельмі падобны. Твая Іра вылітая баба, каб ні ведоў чыя, то пазнаяш. Галенчыцы Ягл. ВЫЛЯПАЦЬ зак. ткац. Выткаць. Паставіла кросна, да Каляд выляпаю. Корачын Жытл. ВЫМАГЛЯВАНЫ дзеепрым. Пафарбаваны, размаляваны. Бач, якая хата вымаглявана. Заполле Кос. ВЫМАГЛЯВАЦЬ зак. Выштукаваць, упрыгожыць. Столькі дзён унучок рабіў слончык, вымагляваў, стаў слончык, як цацка. Заполле Кос. ВЫМАНУЦЬ зак. Выманіць. Гэтыя Вольчыны бэйбусы выманулі ў маіх унукоў усе цукеркі. Яблонка Жытл. ВЫМЯРГАВАЦЬ зак. Выгадаць, разлічыць. Пашыла дачцэ сукенку і сабе вымяргавала на спаніцу. Бусяж Міл. ВЫПАДАЦЬ незак. Вылазіць (пра валасы). Натто косы выпадаюць, трэба якую раду шукаць. Даргужы Міл. ВЫПАЛАКАЦЬ. зак. Выпаласкаць, памыць. Сарочкі ў рэчцы добра выпалакала, дома ў начоўках так ні выпалашчаш. Сенькавічы Падст. ВЫПРУНДЗІЦЦА, ВЫПРЫНДЗІЦЦА зак. экспр. Здохнуць, прапасці. Выпрундзіліся за гэту зіму ўсе куры, трэба будзя куранят купляць. Дубітава Міл. Каб ты выпрындзіўся з гэтай гарэлкі! Квасевічы Квас. ВЫПУСТ м. Месца, пустое ад пасеву; агрэх. Пасеялі абы-як, выпустоў много. Заполле Кос. ВЫПШЫКАЦЦА зак. Знясілець, аслабнуць. Зранку з ахвотай ягады збіраяш, а да вечара выпшыкаяшся, шчо ўжэ глядзець на тыя ягады гадко. Заполле Кос. ВЫПЫТЛЯВАЦЬ зак. перан. Вырабіць, абрабіць (пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 274 ▶