прымак. І такі вуўкаваты, ні пагаварыць з ім, ні папрасіць чаго. Майск Люб.
ВУШКО н. Ямка на прыпеку для попелу і вуголля. З печы жар заўша выгрэбаюць у вушко, ад яго цяпло на хату ідзе. Заполле Кос.
ВУШКО н. Вушка (у іголцы). У гэтой голцы малоя вушко, нітку цяжко ўсадзіць. Була Міл.
ВУШКО н. Ручка ў збанку. Колькі ні насі збанком воду, канец будзя: вушко адарвецца, збанок паб'ецца. Альшаніца Квас.
ВУШЛЫ прым. Кемлівы, цямлівы. Міхась хлопяц вушлы, яму паляц у рот ні кладзі. Бялавічы Кос.
ВУШЫ толькі мн. цясл. Вертыкальны пас у брусе. Каб запусціць дзеравіну ў шулу, трэба выдзяўбці вушы ў шуле. Квасевічы Квас.
ВЫБАЙ м і ж. 1. груб. Гультай. Гэты выбай за ніц ні бярэцца, ніц яго ні рупіць. Альшаніца Квас. 2. асудж. Той, хто вядзе распуснае жыццё. Гэты выбай жонкі ні глядзіць, усё па другіх бегая. Заполле Кос.
ВЫБІЦЦА незак. Прыдбаць, займець. Андрэй заводзіць гаспадарку: выбіўся на карову, купіў дзве авечкі. Бялавічы Кос.
ВЫБОІ мн. Ямы на саннай дарозе, выбоіны. Дарога да лесу ў адных выбоях. Заполле Кос.
ВЫБІЦЬ зак. Вывіхнуць, зрушыць. Упаў з ровара, мусіць, руку выбіў. Квасевічы Квас.
ВЫБОРЫ мн. Зборы ў дарогу. Твае выборы надакучылі, хутчэй, бо людзі чакаюць. Альшаніца Квас.
ВЫБРЫКВАЦЬ незак. экспр. Насіцца, лётаць. Цялятко маленькае, а так выбрыквая ў хляве, паглядзіш і парадуяшся. Размеркі Стайк.
ВЫВАЙЦЯЦЬ зак. Выгаварыць, вылаяць. Вывайцяла суседу, што яго сабака маю курыцу задушыў. Хай прывязвая. Заполле Кос.
ВЫВАЛІЦЦА зак. Вырасці высокім, выцягнуцца. Ну,
76 👁