ВОЛАС м. мед. Запаленчы працэс на пальцах. Як волас прыпадзе на паляц, то параць ніжыперснік у малацэ і прыкладаюць да пальца. Заполле Кос.
ВОЛІК м. і ж. зневаж. Павольны, гультаяваты чалавек. Гэты волік нідзе ні паспяшыць. Хадоркі Кос.
ВОЛКІ прым. Вільготны. Адзежына яшчэ волкая, павесь, хай дасохня. Альба Квас.
ВОЛЬЕ н. Валляк. Бач, як гусі наеліся, аж волье пакрывіло. Халап'я Падст.
ВОЛЬНЫ прым. Гарачы, сухі. Павесь каўбасу ў вольны дух, хай абсохня. Харошча Міл. Калі жар у пячэ спадзя, ужэ вольны дух, можно грыбы сушыць. Альшаніца Квас.
ВОНДЗЯКА прысл. Вунь там. Вондзяка клуб, а за ім наша хата. Хрышчонавічы Квас.
ВОПАДЗЬ ж. мед. Эпілепсія. У яго вопадзь, часто кідая, і ратунку ад гэтай хваробы німа. Ятвезь Квас.
ВОПСАСОМ прысл. Настойліва, назойліва. Куры вопсасом у сені лезуць, ні аджанешся. Воля Жытл.
ВОТАТО прысл. Неўзабаве, у хуткім часе. Пачакай яшчэ, вотато прывязуць хлеб. Стайкі Стайк.
ВОЎЧАЕ ВЯСЕЛЛЕ н. Пара цечкі ваўчыц, калі ваўкі збіраюцца ў чароды. Ні хадзі праз лес, бо якраз воўчае вяселле. Заполле Кос.
ВОЎЧАЯ ЛІСІЦА ж. бат. Лісічка несапраўдная. Воўчая лісіца яркая, жоўтая, у яе тоненькая ножка. Альшаніца Квас.
ВОЎЧАЯ МЯТА ж. бат. Чысцік лясны і балотны. Воўчую мяту параць, каб цело ачысціць. Заполле Кос.
ВОЧКО н. Чарвяточына на гародніне. Пакуль павыкалупваяш вочкі ў картоплі, то збрыдая скабліць. Заполле Кос.
ВОЧКО н. Лямпачка ў ліхтарыку. Самае лепшае вочко ў ліхтарык у 2,5 вольта. Любішчыцы Люб.
ВОЧКО н. ткац. Адтуліна ў ніце, у якую працягваецца нітка. Трэба быць пільным, каб у кожнае вочко нітка
80 👁