Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ніці. Альшаніца Квас. ВГУКАЦЬ незак. Выбрыкваць (пра каня). Коніку мяне малады, сыцянькі, паша добрая, яно віўкая. Руда Падст. ВІ'ХЛЯ ж. груб. Легкадумная дзяўчына. Цяжко мне з дачкою, ужэ дваццаць год, a ў галаве ніц німа - віхля. Сакоўцы Міл. ВГШАР, ВІША'Р м. Не скошаная да марозу трава. Ві'шар зімою косяць, na лёдзі, хто сена не нарабіў. Заполле Кос. Вішаром падсцілаліўхляве. Бялавічы Кос. ВО'БМАЛЬ прысл. Малавата. Сена вобмаль, каб хоць хапіло да Благавешча. Заполле Кос. ВО'БРЫЦЬ ж. Аброць. Новую вобрыць купіў на каня. Сенькавічы Падст. ВО'БУЙ м. Абутак. Вобуй даўней бераглі, бо ні было за шчо купіць. Скураты Квас. ВО'БШ ЫЎКА ж. крае. Аблямоўка на поясе ў штанах, спадніцы. Вобшыўку з ганавіц на шыю карові чаплялі, каб урокоў ні баялася. Альшаніца Квас. Мышыныя вочы выпорвалі, ушывалі ў вобшыўку i вешалі на шыю карові. Гэто кабурокоўне баялася. Була Міл. BO TIP м. 1. Жарабец. Мой сусед вогіра трымая, ухамут ні запрагая. Заполле Кос. 2. перан. насмешл. Ганарлівец. Іванходзіць вогіром na клубі. Квасевічы Квас. B O TH IK /и. мед. Болькі на твары. Дзе балячка, a пастаіш ля агню, то пячэ, чырвоно, кажуць тады: вогнік прыпаў. Заполле Кос. Мая баба еогнік лячыла, усё глёўём каля балячкі тыцала. Зыбайлы Жытл. BOTHICKO н. Месца, дзе быў касцёр. Нехто кастра паліў, вогніскояшчэ цёплае. Старажоўшчына Кос.Дзе было вогніско, там доўго трава нерасце. Боркі Паст. ВО'ЗДЗЯКА прысл. Вось тут. Дзе вядро? Воздзяка паставіла іўжэ німа. Скураты Квас. ВО'КІЦЬ ж. Непагадзь, слата. Вясна ўжэ, а тут снег пайшоў. Кажуць, гэто вокіць на буслоў, на шпакоў. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вгўкаць
8 👁
 ◀  / 274  ▶