вешніцы, зваліішся. Міхнавічы Стайк. Робяць вешніцы аднастворчатыя, а бываюць з двух палавінок. Лазаўцы Міл.
ВЕШНІЧКІ толькі мн. Веснічкі. Закрый вешнічкі, а то свіней на гуліцу павыпускаяш. Размеркі Стайк.
ВЗДУХА ж. Гіблае месца на балоце. Дзе вздуха, не ступай, праваліішся. Альшаніца Квас.
ВІДЗІК м. Вышыўка. Цяпер і на базары вышыўкамі таргуюць, па-іхняму відзікамі. г. Косава. Відэамагнітафон. Зараз відзікі е ў многіх дамах. г. Івацэвічы.
ВІЖДЖАРЫ мн. Топкае балота, багна. Касілі ў вадзе кароткаю касою, а вазілі сено зімою, калі добры мароз скуе гэтыя віжджары. Стайкі Стайк. Выгаралае месца на балоце, запоўненае вадой. Загарыцца на балоці торф, выгарыць, ямы стануць, вадой набягуць, – гэто віжджары. Заполле Кос.
ВІЛКІ толькі мн. Памянш. да вілы. Вілкі – на маленькія чыгуны. Альшаніца Квас. Палка-рагаціна, якой ператрасаюць сена, салому. Вілкамі ператрасаям сено, салому на трасянку. Альшаніца Квас.
ВІЛЫ толькі мн. Вілы. Чаранок адгарэў у вілах, асадзі, бо німа чым чыгуна ў печ уставіць. Гошчава Стайк. перан. Раздваенне дарог, асушальных каналаў і інш. Ідзі, касі ў вілах: там трава лепшая. Заполле Кос.
ВІРГАЦЬ незак. Матаць, матляць. Сядзі ціхо, не віргай нагамі. Рацкевічы Міл.
ВІРОК м. Драўляная прылада з дзіркай на канцы, пры дапамозе якой матаюць ніткі на клубок. Як много ніцей трэба матаць на клубок, то без вірка не абыйсціся, бо пальца парэжаш. Заполле Кос.
ВІСКУЦЕНЬ м. Пранізлівы, парывісты вецер. Страшно на гуліцу выйсці: такі віскуцень на дварэ. Заполле Кос.
ВІСНУЦЬ зак. экспр. Рэзка ўдарыць. Як вісну па плечах, то выпруцішся. Заполле Кос.
ВІТУШКА ж. ткац. Вяртушка. На вітушку матаюць
80 👁