Старонка 43
◀ / 274 ▶
ВЕРАЦЯЕ мн. Нізкае, мокрае месца ў балоце, у лесе. З верацяёў альбо выносілі сено на грудок, альбо клалі на высокія падкі. Заполле Кос. ВЕРХ м. Верхняя частка чаго-н. Кладзі апоўзіны, каб вецяр вярха ў стажку ні скінуў. Корачын Жытл. ВЕРЦЮЖОК м. рыб. Прыстасаванне, якое не дазваляе блытаць леску. Верцюжок звычайно ставяць на донкі, на спінінг. Заполле Кос. ВЕРШНЯКІ мн. 1. Паўкруглая чарапіца, якая закрывае вільчык даху. Зараз мало ў каго на шыферы вершнякі ляжаць, а даўней на чарапіцы ва ўсіх былі. Азярцо Падст. 2. Кафлі, якія кладуць на верх печкі, печы. Паўкруглыя верхнія кафлі на печы – вершнякі. Боркі Падст. ВЕСЕЛІНЯ ж. Весялосць. У нас веселіня летом. Дзяцей много ў сяле. З горада ўнукі прыязджаюць. Була Міл. ВЕТРЫНА ж. Асаблівы пах, які чуваць ад сабакі. Не люблю сабак, ад іх ветрынай нясе. Альшаніца Квас. ВЕСЯЛО прысл. Весела. Даўней весяло было ў сяле, бо маладых много было. Бусяж Міл. ВЕТКА ж. Назва коласа проса, аўса. Гэты год авёс харошы, веткі велькія. Альшаніца Квас. ВЕТРАНКА ж. буд. Дошка на краю даху. Ветранка прыбіваяцца на краю страхі да лат. Гэто каб ні здзірало салому ветром. Гладышы Міл. ВЕТРАНКІ толькі мн. Басаножкі. Летом я абуваю ветранкі: нагам вальней і здаравей. Альшаніца Квас. ВЕТРУГА ж. Вялікі моцны вецер. Ветруга на гуліцы, аж з ног збівая. Даргужы Міл. ВЕЧАРКІ толькі мн. Вячоркі. Зара на вечаркі ні ходзяць, а дуўней з кудзеляю да поўначы сядзелі. Дубітава Міл. ВЕЧНЕ прысл. Заўсёды. Хто цябе прасіў гаварыць, вечне ты ўлезяш са сваім языком. Ёдчыкі Квас. ВЕШАЛО н. Нізка. Будзям гэтую зіму квас есці: тры вешалы адных праўдзівікоў насушыў. Кушняры Падст. ВЕШНІЦЫ толькі мн. Вароты. Не вешайся на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 274 ▶