Старонка 42
◀ / 274 ▶
ВАСТОЧНІЦА ж. Жанчына з Расіі або з Усходняй Беларусі. Яна васточніца, але навучылася гаварыць па-нашаму. Верашкі Квас. ВАСЬМУХА ж. устар. Восьмая частка зямельнага надзела. Было много такіх пры Польшчы, у каго была толькі васьмуха. Гэто па-цяперашняму 2 гактары. Заполле Кос. ВАТОВІКІ мн. Ватовыя штаны. Адзень ватовікі ў лес ехаць, цяплей будзя. Галік Міл. Шануй здароўе, на матацыкл садзішся, то ватовікі адзявай. Куляшы Міл. ВАТРАБЯНКА ж. кулін. Каўбаса, зробленая з ліверу. Ватрабянок нарабіла да свят. Рацкевічы Міл. ВАЎКІ толькі мн. 1. бат. Насенне ваўчкоў трохраздзельных. Бало, пайдзеш рваць ваўчкі (трава такая, у ёй дзяцей малых купаюць), то ваўкоў набярэшся. Хрышчонавічы Квас. 2. бат. Шышкі лопуха. Карова з пашы прышла – уся ў ваўках. Хадакі Жытл. ВАЎЧКІ мн. бат. Ваўчкі трохраздзельныя. У адвары ваўчкоў малых дзяцей купаюць ад залатухі. Бялавічы Кос. ВАХТАР м. устар. Пасрэднік пры продажы ці куплі жывёлы. Пашанцавало мне: цягавітая кабылка. Праз вахтара, у жыдоў косаўскіх купіў. Любішчыцы Люб. ВАШЫВІК м. абразл. Той, хто завашывеў, неахайны, брудны. Вашывіка гэтаго цярпець німа як. Аўсто Стайк. ВЕЛЬКІ прым. 1. Дарослы. Велькі ўжэ, а розуму німа. Галынка Міл. 2. Вялікі. Хата ў Івана велькая, прасторная. Куляшы Міл. 3. Многа, вялікая колькасць. Велькае стадо дзікоў пахадзіло тут. Юкавічы Стайк. 4. Моцны па сіле, працягласці ўздзеяння. Велькая бура была. Воля Жытл. ВЕЛЬКА ГОЛКА ж. Іголка для шыцця тоўстымі ніткамі. Велькай голкай мяшкі шылі. Ятвезь Квас. ВЕРАЦЕНЬ м. устар. Мера даўжыні ў 120 крокаў. Загоны мералі на вератні. Заполле Кос. ВЕРАЦЁННІЦА ж. заал. Бязногая яшчарка. Е змяя такая, чырвоная, верацённіцай яе завуць. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 274 ▶