Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ПРАДMOBA Сучасны Івацэвіцкі раён, так склалася спрадвеку, умоўна дзеліцца на тры рэгіёны: Быценшчыну, Косаўшчыну ды Целяханшчыну. I кожны куток адметны, своеасаблівы, непаўторны, варты пільнага вока i гісторыка, i этнографа, i мовазнаўцы. 63 вёскі належаць да Косаўшчыны (39 з іх вядомыя з 16 ст.), i кожнае паселішча лучыць з мястэчкам Косава свая дарога. 3 поўначы, захаду i ўсходу край здаўна атуляюць Буленская, Бялавіцкая ды Любішчыцкая пушчы, з поўдня да яго падступаюць Целяханскія балоты. Само Косава (упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ў 1494 годзе) ляжыць на высокай градзе - мяжы вялікага водападзелу паміж Чорным i Балтыйскім морамі. Праз Косава праходзіў старажытны шлях, «дорога звычайная звечная» з Вільні на Валынь. Тут ад сярэдзіны 16 ст. ладзіліся шумныя кірмашы. 31594 па 1765 гады мястэчкам i маёнткам Косава (7 фальваркаў, 17 вёсак) валодалі знакамітыя Сапегі (пабудавалі касцёл, царкву, адкрылі школы пры іх). Усё 19 стагоддзе Косава з вакольнымі вёскамі - уласнасць багатых прамыслоўцаў Пуслоўскіх (заклалі суконную, дывановую i коўдраткацкую фабрыкі, працавалі гута, бровар, цагельня, смалакурня). 3 1921 па 1939 гг. мястэчка - цэнтр Косаўскага павета, з 1939 па 1947 - цэнтр Косаўскага раёна. Як бачым, ад самага пачатку i да сягоння Косава было i ёсць тым ядром-цэнтрам, які аб'ядноўваў, групаваў вакол сябе мясцовы люд. Размаўляюць на Косаўшчыне гаворкай, характэрнай для Гарадзенска-Баранавіцкай дыялектнай групы, якая вельмі блізкая да беларускай літаратурнай мовы i вызначае яе нацыянальную спецыфіку: дзеканне i цеканне, пераход в, л у пэўнай пазіцыі ў у нескладовае, цвёрдыя шыпячыя, р, ц, аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова i склада перад глухім зычным, цвёрдыя губныя на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 274  ▶