Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ШЧАВЕ'Й м. 1. бат. Шчаўе. Усё палявы шчавей рвалі i варылі. Квасевічы Квас. 2. кулін. Страва. Я люблю шчавей, готовы кожны дзень варыць, ды яшчэ з костачкай. Альшаніца Квас. ШЧАЛАКГ толькі мн. кулін. Тое ж, што i к р ы ш а н ы. Шчалакі, гарачыя, засквараныя, - смачная яда. Заполле Кос. На вячэру шчалакоў наварыла. Аляксейкі Стайк. ШЧАТКГ мн. Дошка з набітымі на яе жалезнымі дроцікамі для часання льну. Лён трэплюць, а пасля чэшуць на шчатках. Альшаніца Квас. ШЧО займ. 7. пытальны. Што. Шчо ты надумаўся рабіць нядзелькаю? Заполле Кос. 2. адносны. Што. Зацвіла чарэшня, шчо садзілі мінулай вясной. Заполле Кос. ШЧО'КІ толькімн. перан. Нерухомая частка церніцы. У церніцы язычок ходзіць то угору, то ўніз, а шчокі на месці. Заполле Кос. ШЧО'ЛАК м. Рэдкая частка стравы. Мне гушчы ні лі, лепяйулі больш шчолаку. Альшаніца Квас. ШЧО'ПЦІ мн. Колькасць сыпкага рэчыва, якую можна ўзяць трыма пальцамі. Сыпані ў капусту шчопці солі. Падстарынь Падст. ШЧЫКЕ'Т зб. м. Штыкет. Хату абгарадзілі новым шчыкетом. Бусяж Міл. ШЧЫКЕ'ЦІНА ж. Штыкеціна. Зараз спачатку кожную шчыкеціну пагаблююць, a тады ўжэ габлёванымі гародзяць. Галік Міл. ШЧЫ'ЛНО прысл. Шчыльна, цесна. Шчылно падганяй адну дзеравіну да другое, каб ні было зазору. Квасевічы Квас. ШЫ'КАЦЬ незак. Шаптацца, шушукацца. Чаго шыкаяця, кажэцяўсім. Заполле Кос. ШЫ'ЛІЦЦА незак. Туліцца, гарнуцца. Hi шылься, сядзі спокойно. Даргужы Міл. ШЫПУ'ЛЬ м. Ражон, завостраная палачка. Даўней замкоў на дзвярах людзі ні чаплялі. Прыткне шыпулём
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шчыкеціна, шыкаць, шыліцца, шыпуль
5 👁
 ◀  / 274  ▶