Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ШПУРГАНУ'ЦЬ зак. Шпурнуць. Лоўкі хлопчык. Так шпургане камяня, ніўбачыш, якляціць. Руда Падст. ШТАНЫ' толькі мн. перан. Дрэва, з кораня якога растуць два ствалы. Як ляснікі бачаць, што штаны, то стараюцца адзін ствол зрэзаць, а то ў буру раздзярэ. Заполле Кос. ШТАЦГВЫ мн. ткац. Стацівы. Варштат - высокі, а штацівы нізкія. Заполле Кос. ШТО'НДАР м. ткац. Нітка, якая трымае цэўку на прутку ў сукале. Не было 6 штондара, то цэўка злятала бз прутка. Альшаніца Квас. ШТРАП м. Шраф. Даўней сабаку бяз прывязі ні трымалі, а зараз цэлымі зграямі па сяле валочацца. I ніхто штрапу ні дасць. Хадоркі Кос. ШТЫ'РХАЦЬ незак. Штурхаць. Малеча яшчэ, a маці, бало, ранянько штырхая пад бокі: будзіць каравы гнаць. Грыўда Міл. ШУГА'Й м. Капуста, у якой не завязалася галоўка. Суш такая была, з капусты адны шугае тырчаць. Заполле Кос. ШУТАНКА м. дзіц. Гушкалка. Сусед шуганку зрабіў, то дзеціз усяе гуліцы збягаюцца да яе. Квасевічы Квас. ШУТАЦЦА незак. Гушкацца. Надто любіла шугацца, любіла, каб ад страху сэрцо млело. Верашкі Квас. ШУТАЦЬ незак. Гушкаць. Як малы быў, то ўсе прасіў, каб бацько на назе шугоў. Бялавічы Кос. ШУМ м. 1. Пена, якая выступае ў каня пасля цяжкай работы ці хуткай язды. Трэба шанаваць каня, а mo ўсяго ў шумі прыгнаў. Заполле Кос. 2. Пена, якая ўтвараецца пад час мыцця. Е такі парашок, што як мыяш, то поўная балея шуму. Заполле Кос. ШУРАВА'ЦЬ незак. экспр. Ісці. Шуруй, пакуль трамваі ходзяць. Альшаніца Квас. ШУРУДЗГЦЬ незак. Шныпарыць. Нехто шурудз'щь кожну ноч у пустой хаці, што на краю сяла, аж страшно. Гошчава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шпургануць, штырхаць, шугай, шураваць, шурудзщь
14 👁
 ◀  / 274  ▶