Старонка 255
◀ / 274 ▶
ШПУРГАНУЦЬ зак. Шпурнуць. Лоўкі хлопчык. Так шпургане камяня, ні ўбачыш, як ляціць. Руда Падст. ШТАНЫ толькі мн. перан. Дрэва, з кораня якога растуць два ствалы. Як ляснікі бачаць, што штаны, то стараюцца адзін ствол зрэзаць, а то ў буру раздзярэ. Заполле Кос. ШТАЦІВЫ мн. ткац. Стацівы. Варштат – высокі, а штацівы нізкія. Заполле Кос. ШТОНДАР м. ткац. Нітка, якая трымае цэўку на прутку ў сукале. Не было б штондара, то цэўка злятала б з прутка. Альшаніца Квас. ШТРАП м. Шраф. Даўней сабаку бяз прывязі ні трымалі, а зараз цэлымі зграямі па сяле валочацца. І ніхто штрапу ні дасць. Хадоркі Кос. ШТЫРХАЦЬ незак. Штурхаць. Малеча яшчэ, а маці, бало, ранянько штырхая пад бокі: будзіць каравы гнаць. Грыўда Міл. ШУГАЙ м. Капуста, у якой не завязалася галоўка. Суш такая была, з капусты адны шугае тырчаць. Заполле Кос. ШУГАНКА м. дзіц. Гушкалка. Сусед шуганку зрабіў, то дзеці з усяе гуліцы збягаюцца да яе. Квасевічы Квас. ШУГАЦЦА незак. Гушкацца. Надто любіла шугацца, любіла, каб ад страху сэрцо млело. Верашкі Квас. ШУГАЦЬ незак. Гушкаць. Як малы быў, то ўсе прасіў, каб бацько на назе шугоў. Бялавічы Кос. ШУМ м. 1. Пена, якая выступае ў каня пасля цяжкай работы ці хуткай язды. Трэба шанаваць каня, а то ўсяго ў шумі прыгнаў. Заполле Кос. 2. Пена, якая ўтвараецца пад час мыцця. Е такі парашок, што як мыяш, то поўная балея шуму. Заполле Кос. ШУРАВАЦЬ незак. экспр. Ісці. Шуруй, пакуль трамваі ходзяць. Альшаніца Квас. ШУРУДЗІЦЬ незак. Шныпарыць. Нехто шурудзіць кожну ноч у пустой хаці, што на краю сяла, аж страшно. Гошчава Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 274 ▶