аконны ці дзвярны праёмы. Хату будую, учора ўжо вокна шляпілі. Сенькавічы Падст.
ШМАЛЕЦ м. Ператоплены свіны ці гусіны тлушч. Шмалец на хлеб намазвалі і елі. Бялавічы Кос.
ШМАТКІ мн. Кускі, абрэзкі ад нечага. Сабака на шматкі хустку парваў. Гошчава Стайк. Маці перадала табе шматок сала. Хадоркі Кос.
ШНОБЕЛЬ м. груб. Нос. От нос, добры шнобель. Бог пецярым нёс, ёй адной дастаўся. Альшаніца Квас.
ШПАНКА ж. Рыдлёўка. Мужык кожную весну шпанку нагострыць, каб лягчэй грады было капаць. Хрышчонавічы Квас.
ШПАРАГУС м. бат. Аспарагус. Шпарагус, як ёлачка, ім вэлюм убіраюць. Бялавічы Кос.
ШПАРЫЦЬ незак. экспр. Хутка ісці, ляцець. Куды шпарыш? Пастой, скажу нешчо. Бусяж Міл.
ШПІКУЛЯНЧЫЦЬ незак. Спекуляваць. Работы німа, то ўсе людзі кінуліся шпікулянчыць. Размеркі Стайк.
ШПІЛЬКІ мн. Ігліца. Даўней ні было чым падсцілаць у хляве, то шпількі з лесу насілі. Харошча Міл. Колісь шпількамі ўсё прызбы абсыпалі на зіму, каб цяплей было ў хаці. Заполле Кос.
ШПОКНУЦЬ зак. экспр. Забіць. У вайну голасу не меў мужчына: адразу шпокнуць, калі шчо ні так скажаш. Няхачава Стайк.
ШПОНКІ мн. Запінкі. У дзяўчат брошкі на блюзках, а ў хлопцаў шпонкі ў рукавах. Адзін хворс! Альшаніца Квас.
ШПОРТАЦЦА незак. Варушыцца, корпацца. Маёй бабцы дзевяносто мінуло, але шпортаяцца паціху. Заполле Кос.
ШПУГА ж. стал. Выемка, канаўка. Са шпугамі робяць каробку ў вокна. Заполле Кос.
ШПУРГАНКА ж. дзіц. Кіёчак з рашчэпленым канцом. Рашчэпіць канец адзін у кіёчку, засадзіць камяня і кідая. Гэдак робяць шпурганку. Ятвезь Квас.
74 👁