Старонка 24
◀ / 274 ▶
АПЛЭП м. экспр. Канец, смерць. Не дажыве да вясны сват мой, аплэп яму. Альшаніца Квас. АПОЙ м. вет. Прастудная хвароба, ад якой слабеюць, дрыжаць, пухнуць ногі ў коней. Апой цяжко лячыць. Руда Падст. АПОНА ж. Веласіпедная камера. Старэйшыя людзі і зара кажуць апона, а маладыя – камера. Корачын Жытл. АПРАНУЦЬ зак. экспр. Стукнуць. Ты пагавары ў мяне, вось зара як апрану, то выпруцішся. Ятвезь Квас. АПРАТАЦЬ зак. 1. Прыбраць, навесці парадак. Апратала надворка, як перад Сёмухай. Хадакі Жытл. 2. Пакінуць, зысці з хаты. Табе добра, Алена, апраталі дзеўкі хату, адна за адной замуж пайшлі. Юкавічы Стайк. Апрач хату, і каб духу твайго тут не было. Ёдчыкі Квас. АПСІК выкл. Вокрык, якім адганяюць ката. Апсік, каб ты здох! Зноў малако з банкі хлебча. Старажоўшчына Кос. АПУХЛІК м. бат. Бабка (падбярозавік). Падбярозавікі яшчэ ў нас называюць апухлікамі, як ужэ надто старыя. Альшаніца Квас. АПЫЛІЦЬ зак. Зрабіць чалавеку брыдка, асадзіць. – Людзі стаяць, а ты па галовах лезяш у гэты аўтобус! – Добра ты яго апыліла, Ганна, дала пытлі. Будзе ведаць, на чым сабака хвост носіць. Альшаніца Квас. АПЫНІЦЦА зак. Аб'явіцца там, дзе не чакаюць. Як забралі бацька ў польскую армію ў 39 годзі, то апыніўся ў Англіі. Ужэ пасля вайны аб'явіўся. Так і застаўся жыць там. Быч Стайк. АПЫНЯЦЦА незак. Быць, знаходзіцца. Ён не апыняецца дома, усё па гэтых камандзіроўках. Грыўда Міл. АПЯЧЫСЯ зак. перан. Памыліцца. Апяклася на першом мужыку, то ніякі другі замуж мне не патрэбян. Верашкі Квас. АРХА ж. Веялка, арфа. Былі ручныя веялкі, архай называлі. Бялавічы Кос. АРХАВАЦЬ незак. Веяць, арфаваць. Стараліся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 274 ▶