Ф
ФАЕРКА ж. Кружкі ў газавай пліце. У мяне вялікая пліта, на чатэры фаеркі. Яглевічы Ягл. Кружкі ў чугуннай пліце. Пліты да печы робяць на дзве фаеркі. Яглевічы Ягл.
ФАЙНЫ прым. Добры, прыгожы. Файны хлопяц, ніц ні скажаш. Заполле Кос.
ФАЛЬШ м. Хіба, недасканаласць. Добры хлопяц, адна фальш - заікаяцца. Бялавічы Кос.
ФАНДЫ мн. Фалды. Дзецям сукянкі з фандамі шыюць. Панкі Люб.
ФАЛЕЦ м. тэхн. Выемка, паз. Даўней, як рабілі каробку да дзвярэй, акон, то выбіралі фалец. Альшаніца Квас.
ФАЛЬШЫВЫ прым. Няшчыры, двудушны. Сцяпан чалавек фальшывы, яму верыць ні трэба. Хрышчонавічы Квас.
ФАНАБЭРЫ толькі мн. Пыха, ганарыстасць. Пакінь свае фанабэры, бо яны нікому ні трэба. Заполле Кос.
ФАРЦІКУЛЬЦЯПНЫ прым. іран. Кемлівы, здагадлівы. Ты не фарцікульцяпны, да цябе цяжко ўсё даходзіць. Заполле Кос.
ФАЦЭТНА прысл. Хораша, ладна. Фацэтна на табе сядзіць сукенка, ты ў ёй бы пані. Альшаніца Квас.
ФІЛЁНЧАТЫ прым. Фігурысты, узорчаты. У нас ні простыя дзверы, а філёнчатыя. Заполле Кос.
ФІЛІТОВЫ прым. Фіялетавы. Філітовы коляр кожнаму да твару: і старому, і маладому. Альшаніца Квас.
ФЛЮНДРА ж. груб. Несур'ёзная, лёгкіх паводзін жанчына. І калі гэта флюндра паразумнея. Ятвезь Квас.
ФУГАНУЦЬ зак. экспр. Прагнаць, выкінуць. Зайшоў Андрэйко п'яны, блэндзіць альбы-што - узяў і фугануў з хаты. Заполле Кос.
ФЫРКНУЦЬ зак. Вылецець, узляцець хутка, з шумам. Сабака забег у куратнік, то куры яно фыркнулі. Гошчава Стайк.
79 👁