Старонка 236
◀ / 274 ▶
выйсці замуж, ажаніцца. Ускочыла, як у агонь, і дзе мае вочы былі. Гошчава Стайк. УСЦІ толькі мн. Жарало (у печы). Гэдыкі каравай вырас, ажно ўсці разбіралі, каб дастаць. Заполле Кос. УСЦІЛКА ж. шав. Вусцілка ў абутку. Усцілкі на зіму трэба выразаць з аўчыны. Сакоўцы Міл. УСЫПКА ж. Насыпка на падушку. Зрабіла б падушку, але ўсыпкі німа з чаго пашыць. Стайкі Стайк. УСЯЛЯК прысл. Па-рознаму, усяк. Усяляк цябе ганіў, самымі гадкімі словамі. Бялавічы Кос. УТАМЛЕННЕ н. Стома. Такоя ўтамленне напало, ледва ногі да ложка давалакла. Альшаніца Квас. УТОРЫ толькі мн. Паз у ніжняй частцы драўлянай пасудзіны; утора. Бочка знізу гніе, уторы дно ні трымаюць. Заполле Кос. УТОЧКІ мн. буд. Кароткае бервяно, якім даточваюць другое, каб хапіла ад вугла да вугла. Хата на адных уточках пабудавана, бо цяжко было дастаць дзераво пасля вайны. Альшаніца Квас. УТРАВЯНЕЦЬ зак. Зарасці травой, пустазеллем. За год, шчо не гаралі, уся зямля утравянела, як хто пасеяў тую траву. Яглевічы Ягл. УТРАПАЦЬ зак. экспр. З'есці. Утрапаў булку хлеба з салом і кажа, шчо галодны. Яглевічы Ягл. УТРАТОК м. Страта. Карова прапала ў суседа: гэто зараз вялікі ўтраток. Аўсто Стайк. Німа статку, німа ўтратку. Альшаніца Квас. УТРУБІЦЬ зак. Тое ж, што і ўтрапаць. Цэлу пятэльню камяка ўтрубіў. Альшаніца Квас. УХАЙДОКАЦЬ зак. экспр. Сапсаваць, паламаць, знішчыць. За лето ўнукі новага ровара ўхайдокалі. Харошча Міл. УХНАЛЬ м. Спецыяльныя цвікі для прымацавання падкоў каню. Зараз ухналёў ні купіш у магазіні, каваль куе. Квасевічы Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 274 ▶