Старонка 229
◀ / 274 ▶
карову, свіней, курэй, то работы ўдома хапая. Аўсто Стайк. ТРЫМКАЦЬ незак. Брынкаць. Ні трымкай ля вуха, бо паляціць твая гітара на гуліцу. г. Косава. ТРЫМЦЕЦЬ незак. экспр. Трасціся, дрыжаць ад жадання. Гэдык хоча навучыцца на ровары ездзіць, аж трымціць. Куляшы Міл. ТРЫНДЭЛІЦЬ незак. экспр. Доўгі час гаварыць пра адно і тое ж. Надакучыло ўжэ: трындэліш ды трындэліш пра адно і тое ж цэлы вечар. Заполле Кос. ТРЭЛІЦЬ незак. Тое ж, што і трындэліць. Цэлы час трэліш, а я і ні ведаю, чаго ты хочаш. Аляксейкі Стайк. ТРЭЛЬ ж. Месца, куды звалакаюць, звозяць зрэзаныя дрэвы. Дзеравіну зрэжуць, а тады ў трэль валакуць трактаром. Квасевічы Квас. ТРЭПЫ мн. Басаножкі на драўлянай падэшве. Пасля вайны трэпы насілі. Альшаніца Квас. ТУБЕЛЬНІК м. Старажыл. Яны прыезджыя, тут мало тубельнікоў. Заполле Кос. ТУДОМІ прысл. У тым напрамку, у той бок. Тудомі ідзі, бліжэй будзя. Альба Квас. ТУКАЦЕЦЬ незак. Стукаць. Нехто тукаціць у дзверы. Азярцо Падст. ТУМАР м. Пануры, нелюдзімы чалавек. Вось з гэтым тумаром века дажываю. Заполле Кос. ТУМБА ж. буд. Выемка, гняздо ў бэльцы, куды ўстаўляецца прамавугольны шпень кроквы. У бэльках выдзёўбваюцца тумбы, куды ўстаўляюцца пальцы кроквоў. Заполле Кос. ТУПАВАТО прысл. Туга, дрэнна. "Як у вас з прадуктамі?" – "Тупавато". Заполле Кос. ТУПКО прысл. Цвёрда пад нагамі, можна прайсці (пра балота). Ступай сюды, тут тупко, можно прайсці. Заполле Кос. Замочвалі калёсы ў Бродзі: там заўсёды тупко было. г.Косава ТУРЗАЦЬ незак. 1. Торгаць, трасці. Чаго ты мяне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 274 ▶