Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
турзаяш за грудзі? Заполле Кос. 2. перан. Тузаць, ныць (пра боль). Паляц нарывая, то гэдык турзая, цэлу ноч ні спаў. Заполле Кос. ТУ'РОК м. 1. Турак. У кургане туркі пахаваны. Даргужы Міл. 2. перан. Неразумны чалавек. Гэты турокусё робіць na-свойму i ўсё na-дурному. Ятвезь Квас. ТУ'РЫЦЬ незак. экспр. Гнаць (пра самагонку). Турыць самогонку як днём, так i вечаром, i міліцыі на яе німа. Квасевічы Квас. ТУ'ТАКА прысл. Тут. Тутака жыў пісьменнік Яраслаў Пархута. Мілейкі Міл. ТУ'ХЛЯЦЬ незак. 1. Марнець, гібець. Гэты чалавек не жыве, a тухляя. Альшаніца Квас. 2. Ляжаць, пазбягаць працы, валяцца. Цэлы дзень тухляя на гэтом ложку, а трава ў агародзі някошаная стаіць. Заполле Кос. ТУШО'НІКІ мн. кулін. Тушаная бульба. На абед у нас тушонікі. Альшаніца Квас. ТХНУЦЬ незак. 1. Патыхаць, несці, веяць чым-н. Вецяр падуў, то тхнуло такім смыродом, хоць нос затыкай. Заполле Кос. 2. Пачаць псавацца, смярдзець. Мясо тхне, выкідай ці вымочвай. Заполле Кос. ТЫ'РКАЦЬ незак. Бадзяцца, валэндацца. Тыркаюся eo цэлы дзень ухаці i работы ні відно. Хрышчонавічы Квас. ТЫ'ЦАЦЬ незак. Тыцкаць. Што ты тыцаяш сваю балячку пад нос, ні хочаш рабіць, то так i скажы. Любішчыцы Люб. ТЫ'ТУС м. мед. Тыф. Кабцябе тытусзабраў!Заполле Кос. ТЫ 'ЧКА ж. Шост з круком на канцы, якім дастаюць вядро ca студні. Умяне тычка новая, яловая. Яглевічы Ягл. ТЫЧКО'ВАЯ ПАСО'ЛЯ ж. Гатунак фасолі. Тычковая пасоляўецца na тычцы. Зыбайлы Жытл. ТЭ'БЕЛЬ м. 1. буд. Інструмент для свідравання дзірак у бервяне. Тэблём круцяць дзіркіў дзераве. Заполле Кос. 2. Драўляны шып, якім мацуюць бярвенні ў зрубе. Тэбляў, як будуюць хату, много трэба. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тухляць, тыркаць, тыцаць, тэбель
3 👁
 ◀  / 274  ▶