Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
рэбры, вось табе i сухарэбрык. Бусяж Міл. СУ'ЧКА ж. Малая самапрадка, калаўрот. Сучка маленькая каваротка, надто добра на ёй воўну прасці. Альшаніца Квас. СУ'ЧКІ мн. Падсанкі,якімі карыстаюцца пры перавозцы доўгіх бярвенняў. Каб хлысты нівалакліся пазямле, канцы хлыстоў клалі на сучкі. За полл e Кос. СХАДНЕ'Й прысл. Па сходнай цане, тайней. У гэту нядзелю сходней парасят купіла. Сенькавічы Падст. СХВАТ м. Прылада для вымання патэльні з печы. Возьмеш схвата, то пятэльню на самы вялікі агонь паставіш. Альшаніца Квас. СХНУ'ЦЬ незак. Сохнуць. Amaey скосіш раней, то схне хучэй. Быч Стайк. СХО'ДЗІЦЬ незак. Узыходзіць (пра сонца, месяц). На Яна сонцо як сходзіць, то, кажуць, грая. Сакоўцы Міл. СХО'ДНЫ прым. 1. Памяркоўны (пра характар чалавека). Сходны чалавек, з ім можно паладзіць. Альба Квас. 2. Пра цану тавару, якая задавальняе прадаўца i пакупніка. Па сходнай цане купіў цялушачку ў свата. Заполле Кос. СХРОН м. Схоў. У войну на агародахлюдзі схроны рабілі. Яглевічы Ягл. У кожнай жонкі e схрон ад мужыка. Бялавічы Кос. СЦЕ'ЖАР м. Жэрдка, якую ставяць у сярэдзіну стога. Гэто зараз не ставяць сцежар у стажку, a даўней ставілі, бо сено дробное было. Заполле Кос. СЦЕ'ПЛЕЦЬ зак. безас. Пацяплець. Маразы трашчалі два тыдні, дзякуй Богу - сцепляло. Заполле Кос. СЦЕПЯНУ'ЦЬ зак. 1. безасаб. Страсянуць. Аж сцепянуло ад холоду. Руда Падст. 2. экспр. Тузануць. Сцепяні яго за каўнер, то як міленькі прызнаяцца. Верашкі Квас. СЦЁ'ПКА ж. Кладоўка. У нас кажуць каморка, а ў Скуратах - сцепка. Альшаніца Квас. СЦІБА'ЦЬ незак. Ісці хутка, шырокімі крокамі. Старая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

схадней, схнуць, сцеплець, сцепянуць, сцёпка, сцібаць
6 👁
 ◀  / 274  ▶