Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
СУ'ДЗІНА ж. Вялікая бочка, у якую ссыпалі зерне. Прымаўку маці мая ўсё казала: "Як судзіна поўна, то i гаспадынька моўна". Заполле Кос. СУКА'ЙЛО н. Прыстасаванне, пры дапамозе якога навіваюць ніткі на цэўкі; сукала. Ніткі на сукайлі сукаць дзіцячы заняток. Заполле Кос. СУКАЧЭ' мн. 1. ткац. Няроўнасці на паверхні палатна з-за дрэннай пражы. Хто ні ўмея прасці i нітку вядзе то танчэй, то таўшчэй, то сукачэ будуць відны на палатне. Альшаніца Квас. 2. Бруд на целе. На сенакосе пабудзяш цэлы дзень, станяш мыцца, ажно сукачэ качаюцца на целі. Скураты Квас. СУС м. Кухтал ь, штурханец. ГадкіхлопяцуГалі, спадцішка сусоў надаваў маёй дзеўчыні. Була Міл. СУ'СЛО н. Самаробная соска. Даўней хлеб жавалі, клалі ў льняную ганучку i давалі дзіцяці ссаць. Альшаніца Квас. СУСТРЭ'ЧА ж. абрад. Частка вясельнага абраду. Едуць маладыя з вянца, то ля хаты маладой вясковая молодзь ладзіць сустрэчу: прывязваюць дзве бярозкі да шулы ў варотах хаты, звязваюць іх вярхі, утвараючы браму. Ставяць стол, на стол сваю гарэлку, хлеб, соль. Прыязджаюць маладыя з вясельнікамі. Маладых, свата са сваццяй i дружыну запрашаюць для вітання. Наліваюць чаркі маладым, зычаць ім дабра, шчасця, падкідваюць, пасадзіўшы на зэдлік, на ўра. Гэдык робяць з усёй дружынай, са сватам i сваццяй. За ўсё гэта просяць гасцінец: гарэлку ды закуску. Заполле Кос. СУТАЧКІ толькі мн. Вузенькая дарожка між платамі. Усё сутачкамі вадзілі коні на выган. Альшаніца Квас. СУХАВЕ'ЙКА ж. бат. Цмен пясчаны. Сухавейка ад жаўцюхі памагая. Заполле Кос. СУХАПАСТО'Й зб. м. Сухастой. Казалі, што сухапастою нельга было ў зруб класці: хварэць будуць у такой хаці. Яглевічы Ягл. СУХАРЭ'БРЫК м. экспр. Худы чалавек. Сухі, худы, адны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сукайло, сусло, сустрэча, сухапастой, сухарэбрык
3 👁
 ◀  / 274  ▶