Старонка 22
◀ / 274 ▶
будзя, месяц акружаны. Скураты Квас. Цяпло станя і снег пойдзя, бо месяц акружаны. Хадоркі Кос. АЛЁС м. Гразкае багністае месца, парослае чэзлым хмызняком. У алёсі яно вужы вадзіліся. Плехава Любішч. АЛЬБЫ часц. Абы, толькі, толькі б. Яму альбы ехаць, хоць на калу. Даргужы Міл. Ідзі сабе, дачушка, замуж, альбы добры хлопяц быў. Галік Міл. АЛЬФАБЭТ м. зневаж. Непісьменны, неразвіты чалавек. І гэты альфабэт, казалі, брыгадзіром у калхозі быў. Заполле Кос. АЛЬШЫНА ж. Стары альховы лес. За сялом нізкавато, то адна альшына расце. Бялавічы Кос. АМБАЛ м. груб. Здаравенны, дужы, але лянівы мужчына. Здаровы амбал, табе яно шпалы насіць. Боркі Падст. АМЕРЫКАНКА ж. Дачка чалавека, які ездзіў у Амерыку на заработкі. Уладзё, бач, амерыканку замуж узяў, адных даляроў капу прынясла да зямлі палавінку. Квасевічы Квас. АМЕЦІ толькі мн. Дробная саломка, каласкі, якія застаюцца ад змалочанага збожжа; амецце. Прыграбі амеці, то карові цэбра паставім. Гошчава Стайк. АМЯЛА ж. бат. Амяла. Амяла расце на многіх дрэвах. Ведаю, што сасновая амяла памагая ад сэрца. Заполле Кос. АНАЛЬФАБЭТ м. Тое ж, што і альфабэт. І вучыўся ты ў школі, але нічому ні навучыўся, анальфабэтом вышоў. Квасевічы Квас. АНДЫЛЯЦЫЯ ж. Завіўка (пра валасы). Старыя людзі не кажуць завіўка, а андыляцыя. Міхнавічы Стайк. АНО часц. Толькі. Ано была адна дачка ў мяне, як вока ў ілбе, і тая за свет замуж пашла. Заполле Кос. АНЧУТКА м. і ж. Нячысцік, сатана. Не чалавек ты, а анчутка. Заполле Кос. АПАЛАЦЬ незак. Кідаць. Варажылі на Коляды так. Клалі ў апалушкі дзяўчата чаравікі і апалалі. Чый паляціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 274 ▶