Старонка 208
◀ / 274 ▶
САША ж. Шаша. На сашэ слізко, давай ехаць сцежкай. Хадоркі Кос. СВАЕ мн. займ. у знач. назоўніка. 1. Радня. Мы з імі свае. Харошча Міл. 2. Вялікая бульба. Гэты год сваіх мало, адны свіныя. Заполле Кос. СВЕЖАНІНА ж. 1. Свежына. Занясі свату свежаніны. Яблонка Жытл. 2. Частаванне свежынай. Ідзі, суседзяў пакліч на свежаніну. Заполле Кос. СВЕНТАЯННІК м. бат. Святаяннік. Кажуць так: свентаяннік ад усіх хвароб. Заполле Кос. СВЕТ прысл. Шмат, процьма. Летась свет грыбоў было, я мех насушыла. Заполле Кос. СВІНАРКА ж. бат. Падгруздак. Свінаркі – асеннія грыбы, але іх у нас ні бяруць. Заполле Кос. СВІНІНЕЦ м. Будыніна, у якой гадуюць свіней. Трэба новаго свінінца зрабіць, гэты стары, халодны. Заполле Кос. СВІНІНЧЫК м. Тое ж, што і свінінец. У свінінчыку малыя парасята трымала. Яглевічы Ягл. СВІНУШНІК м. 1. Тое ж, што свінінец. Каля свінушніка рой мух. Не ведаю, як ад іх збавіцца. Альшаніца Квас. 2. перан. Беспарадок, бруд у хаце. У цябе ў хаці сапраўдны свінушнік. Альшаніца Квас. СВІНЯ ж. Свіння. Свіня прывяла дзесяцёро парасят. Плехава Люб. СВІСТ м. Знак забароны, тычка. Ставілі свісты, а гэто значыло, што больш па балоці каравы нельга пасвіць. Заполле Кос. СВЯРБЯЧКА ж. мед. Кароста. Каб на цябе свярбячка напала! Альшаніца Квас. СВЯРЭПА ж. бат. Свірэпа. Даўней много было на палях свярэпы. Рвалі яе, сушылі на корм. Альшаніца Квас. СВЯТОМ прысл. У святочны дзень. Святом грэх рабіць. Любішчыцы Люб. СЕДЗЯЛКО н. Падсядзёлак. Цэлы вечар дзед раман
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 274 ▶