СА'ПАВІЦА ж. мед. вет. Дыхавіца. Цяля малое трэба трымаць у хляве, бо як вырвяцца на волю, набегаяцца, то нападая сапавіца. Можа з гэтаго i прапасці. Заполле Кос. СА'ПАТКА ж. груб. Нос. Змерз так, ажно з сапаткі цячэ. Альшаніца Квас. САПАЦЕ'ЦЬ незак. 1. Моцна гарэць (пра дровы). Дрова супя, бярозавыя, аж сапацяць у пячэ. Стай к Стай к. 2. Пыхацець, выдзяляць цяпло. Печка аж сапаціць, такая гарачая. Даргужы Міл. СА'ПАЦЬ незак. Бліскаць, мігаць (пра маланку). Кажуць так: маланка сапая. Гэто бывая ўвераб'іную ноч. Калі адна маланка тухня, другая загараяцца, / такусю ноч. Заполле Кос. САПЕ'ЛЬ, САПЛЮ'К м. груб. Падлетак, маладзён. Сапель, табе яшчэ рано на дзяўчат паглядаць, за кніжку лепт бярыся. Дубітава Міл. Саплюк ты яшчэ бацька вучыць. Скураты Квас. САПЛЯ'К м. Лядзяш. Учора адліга была, а сёні бачыш, якія саплякі вісяць. Стайкі Стай к. САРАКАВГНЫ толькі мн. абрад. Памінальная вячэра на саракавы дзень пасля смерці. На саракавіну ў цэрківі паніхіду адпраўляюць па памерлым, а пасля блізкія ідуць на памінальную вячэру. Старожоўшчына Кос. САРО'ЧЫ ЛЯНО'К м. бат. Расліна. Сарочы лянок ядавіты, ёнжоўценькім цвіце. Грыўда Міл. САСНЯЧО'К м. Купка маладога сасновага лесу. У маладом саснячку праўдзівікі i растуць. Заполле Кос. САХАРЫ'НАж. бат. Від таполі. Збіралілісты сахарыны іхлеб пяклі на іх. Заполле Кос. САХАРЭ' толькі мн. Вілы-трохзубцы. Сахарамі сено на воз падаюць. Ёдчыкі Квас. У сахарах два зубы знізу, а трэці зверху, гэто каб лепш было узяць пярэчынка. Альшаніца Квас. СА'ЧОК ж. Жаночы каптан. Адзень сачка, ён ваўняны, то цяплей будзя. Альшаніца Квас
Дадатковыя словы
сапатка, сапацець, сапаць, саснячок, сахарынаж, сачок, ўверабіную
6 👁