Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
СА'ЛЬНІК м. 1. рыб. Лічынка хрушча. Сальнік - добрая прынада для рыб. Заполле Кос. 2. Чарвяк, які завёўся ў сале. Маці кумпяка як паставіць у пвч апекацца, то ано трашчаць тыя сальнікі. Заполле Кос. САЛЯВГК м. Невялікі мех. Бульбу насыпайця ў салявікі, лягчэй будзя грузіць на воз. Рацкевічы Міл. САЛЯДЭ'РА ж. бат. Сырадэля. Салядэру надто елі каровы іконі. Касіліяе,укучкі качалі, такі сохла. Альшаніца Квас. САМАВО'ЛЬ прысл. Свядома, па сваёй волі, ахвотна. Калі сталі колхозы рабіць, то ніхто не хацеў самаволь ісці ўяго. Галынка Міл. САМАКА'ТЫ мн. Toe ж, што i к а т а н к a. Зімою на самокатахусё каталіся. Квасевічы Квас. САМАТУ'Ж прысл. Без дапамогі цяглавай сілы, сам. Канём заедзяш на надворок, а назад воза выганяяш саматуж. Заполле Кос. САМАХО'ЦЬ прысл. Без прынукі, па сваёй волі, па свайму хаценню. Самахоць замуж пайшла, а цяпер во цэлы век мучаюся за гэтым гультаём. Размеркі Стайк. САМАШЭ'ЧЫ прым. Вар'яцкі, шалёны. Самашэчы смех у цябе. Руда Падст. СА'МО часц. 1. Сама. Само капание, а яны вяселле задумалі. Гладышы Міл. 2. Толькі. Пажаніліся, само пажыць, а тут война. Сакоўцы Міл. САМУ'ТКІ займ. Самы. Падсамуткуюхатупадыходзіць вясною вадазрэчкі. Юкавічы Стайк. САНДАЛЫ' мн. Сандал i. Сандалы - самы тонны абуток быў, усяго паўтара рубля. Гошчава Стайк. Некалі старыя бабыўсеўсандалаххадзілі. Сенькавічы Падст. CA'HI толькі мн. рыб. Рыбалоўная снасць у выглядзе двух рухомых палазоў з сеткамі. Саньмі добра лавіць, але яны цяжкаватыя. Заполле Кос. CA'HKI толькімн. Ніжняя сківіца. Рот крывы, бо санкіў бойцы збіліяму. Грыўда Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cahi, cahki, варяцкі, салядэра, самакаты, самуткі
9 👁
 ◀  / 274  ▶