Старонка 199
◀ / 274 ▶
Альшаніца Квас. РАЗБІВАЦЬ незак. Развесці ў танцы. Даўней дзеўчына з дзеўчынай ні патанцуя, тут жа хлопцы разаб'юць. Павінны танцаваць у пары: хлопец з дзеўчынай. Заполле Кос. РАЗБОРСАЦЬ зак. Расшнураваць. Памажы мне разборсаць шнуркі ў чаравіках. Размеркі Стайк. РАЗВАДЗЯНЕЦ м. Мужчына, які скасаваў шлюб. Гэто нічого, што развадзянец, можа, мяне лепш глядзець будзя. г. Косава. РАЗВАДЗЯНКА ж. Жанчына, якая скасавала шлюб. Жаніўся мой сын на развадзянцы і жывуць: не пабаяўся ісці на чужое дзіця. Размеркі Стайк. РАЗВАЛІЦЬ зак. Моцна парэзаць, распаласаваць. Пальца жонка разваліла, а я вінаваты, бо нажа нагастрыў. Ёдчыкі Квас. РАЗГОЙШЫЦЬ зак. Марна патраціць (пра грошы). За два дні разгойшыў палучку. Хадоркі Кос. РАЗГРУЗІЦЬ зак. Змясіць. Пастух заснуў, а каравы так разгрузілі лужок, што касіць там німа як. Дубітава Міл. РАЗДРАЙ м. экспр. Разлад, нелады, сварка. Німа дабра ў іх сям'е: поўны раздрай. Заполле Кос. РАЗЗЁВА м. і ж. экспр. Разява. Раззёва, з-пад носа ў цябе ўкралі ровара. Даргужы Міл. РАЗЗЯЎЛЯЦЬ незак. Разяўляць. Ні раззяўляй рота, бо ў цябе ніхто ні пытаяцца.Старажоўшчына Кос. РАЗМУЗЕЦЬ зак. Стаць гразкім. Пасля марозікаў так сцепляло, што дарога размузяла. Заполле Кос. Раскіпець. Так доўга варыліся ў цябе салёнікі, ажно размузялі. Стайкі Стайк. Набухнуць, набрыняць (пра крупы). Грам грэчкі ўсыпала, а размузялі, то цэлы чыгунок вышло кашы. Грыўда Міл. РАЗМЯСЦІ зак. Хутка з'есці. Як што смачнае зварыш, то ўмомант размятуць.Скураты Квас. РАЗНАДЖАНЫ дзеепрым. Разахвочаны, прывучаны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 274 ▶