Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
чым дыхаць. Хадакі Жытл. ПЫ'РХАЦЦА незак. Спрабаваць, імкнуцца. Непырхайся, вышэй галавы ні падскочыш. Заполле Кос. ПЫ'РХІ мн. Ноздры. У каня пырхі ў слюзі, відаць, прастуджаны. Гошчава Стайк. ПЫ'ЦЕЛЬ м. Густое сіта ў млыне. Мелюць i праз пыцель мліво пускаюць. г. Косава. ПЭ'НКАЦЬ незак. Заходзіцца ад смеху. Чую, дзед ім смешнае нешчо расказвая, a дзеці аж пэнкаюць ад смеху. Падстарынь Падст. ПЭНКНУЦЬ зак. Трэснуць, лопнуць. Гэта сукенка табе замалая, зара пэнкня. Ёдчыкі Квас. ПЭ'ПІНКА ж. бат. Гатунак яблык. Пасадзіў дзве пэпінкі, хай дзеці нілазяць па чужых садках. Жамайдзякі Міл. ПЭ'ЎНЕ пабочн. Мабыць. Узаўтры, пэўне, паедуда дачкі ў Косово. Лазаўцы Міл. ПЭ'ЦКАЛО м. Пэцкаль, няўмелы, неакуратны ў працы чалавек. Няўмека, пэцкало, яго да важной работы i дапускаць нітрэба. Хадоркі Кос. ПЭ'ЦНУЦЬ зак. Toe ж, што i п а ц н у ц ь. Пэцнуць табе пад бок, каб малых ні квяліў. Квасевічы Квас. ПЯКО'ТКА м i ж. перан. зневаж. Злы, уядлівы чалавек. Але ж i пякотка, браток, у цябе жонка, i слова ні дасць аказацца. Дубітава Міл. ПЯЛЮ'ШКА I ж. Пялёнка. Уадведкі да суседкі пойду, во, пялюшок купіла. Старажоўшчына Кос. ПЯЛЮ'ШКА II ж. бат. Віка. Пялюшка ўся як гарох. Даргужы Міл. ПЯНДЫ'КА м i ж. груб. П'яніца, прапойца. Гэты п'яндыка згубіўужэ чалавечы воблік. Заполле Кос. ПЯРВЕ'Й прысл. Раней, спачатку. Як снегу наваліло, то ты па дрова сабраўся.Дзе ты пярвей быў? Стайкі Стайк. ПЯРСЦЁ'НОК м 1. Пярсцёнак. Як замужняя, то на правой руцэ пярсцёнок носіць, а як дзеўка, то на левой. Грыўда Міл. 2. Металічны хамуцік для мацавання касы да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пырхацца, пэнкаць, пэпінка, пяндыка, пяніца
3 👁
 ◀  / 274  ▶