Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
я зтабой столькі гадоў прамучылася. Бараны Ягл. ПУЎДУ'РОК м. зневаж. Прыдурак. Агледзялася, a гэты пуўдурок, мужык мой, усе яблыкі на базар перавалачыў i дзецям не пакінуў. Альшаніца Квас. ПУЎМАКА'ЦІ зак. Павымакаць. Пуўмакалі ў людзей картоплі, дзе нізко, гэдыкія дажджэ ішлі. Альшаніца Квас. ПУЎПАДА'ЦЬ зак. Павыладаць. Ехвароба зубная. Зубы ні баляць, a пуўпадаюць. Альшаніца Квас. ПУЎПА'ЛЬТОК м. Паўпаліто. Пуўпальток харошы, цёплыў мяне, з зялёнаго тонкого сукна. Альшаніца Квас. ПУЎЦАГЕ'ЛОК м. Палавіна цагліны. Печку робіш, то много пуўцагелкоў трэба. Заполле Кос. ПУЦАЛАВА'ТЫ прым. Паўнашчокі, мардаты.Дзеўка,як падушка, тоўстая, пуцалаватая. Заполле Кос. ПУЦА'ТЫ прым. Toe ж, што і п у ц а л а в ат ы. Добрая ў мяне нявестка, яно пуцата. Грыўда Міл. ПУЧКА ж. Канец пальца, падушачка. Пучку парэзала, завяжы. Гічыцы Ягл. ПХА'ЦЦА незак. Павольна ехаць, цягнуцца. Выбярашся на базар у Косово канем, то паўночы пхаяшся, каб место лепшая зайняць. Була Міл. ПХГМКАЦЬ незак. 1. Сілай стрымліваць смех. Чаго пхімкаяш? Нічого тут смешного німа. Юкавічы Стайк. 2. Хныкаць, румзаць. Перастань пхімкаць, бо яшчэ больш плескачоў атрымаяш. Галік Міл. ПХІМТАРЫЦЬ незак. Тое ж, што і п х і м к а ц ь і. 2. Выскалка, у сё для цябе смешно, пхімтарыш ды пхімтарыш. Квасевічы Квас. Узяўся пхімтарыць на самыя ранкі. Квасевічы Квас. ПЫ'КА ж. 1. Пыса. Hi можно цельную карову па пыцы біць: скГдацца можа. Даргужы Міл. 2. груб. Твар. Ты, відаць, хочаш па пыцы атрымаць, лезяш слатою. Альшаніца Квас. ПЫЛЮ'КА ж. павел. Празмернае запыленне прасторы. Дажджу цэлы месяц нямашака, то гэдыка пылюка, німа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пуцалаваты, пуцаты, пуўмакаці, пуўпадаць, пуўцагелок, пхацца, пыка
3 👁
 ◀  / 274  ▶