Старонка 19
◀ / 274 ▶
адзічавело зусім. Заполле Кос. АДКІНУЦЬ зак. Адсадзіць, аддзяліць. Я ў чатэры нядзелі адкінуў цяля. Скураты Квас. 2. перан. Вылечыць. У майго дзіцяці было загараво, кінулася да бабоў, то адкінулі, зара і следу німа таго загарава. Альшаніца Квас. АДКРЫВАЧКА ж. Прылада для адкрыцця бляшанак,накрывак са слоікаў. Не псуй нажа, адкрывачку вазьмі. Гошчава Стайк. АДЛІГНУЦЬ безас. Адліжыць, спасці (пра мароз). Адлігло: снег да лыж ліпня. Заполле Кос. АДЛЮДНІК ж. і м. асудж. Нелюдзімы чалавек. Адлюднік твой Андрэй, усе сам сабе. Гладышы Міл. Адлюднік, ты да людзей баішся падысці. Быч Стайк. АДНАРУЧКА ж. Мера льну, роўная адной жмені. Возьмяш льну ў добрую жменю, атрэпляш, пакладзеш, во табе і аднаручка, а дзве аднаручкі – павесмо. Альшаніца Квас АДПРАВЭНДЗІЦЬ зак. экспр. Выправадзіць. Нарэшці адправэндзіла сваіх гасцей: замучылася стаяць каля пліты ды міскі мыць. Заполле Кос. АДПУНІЦЬ зак. Адвярнуць, павярнуць у супрацьлеглы бок. Адпуні карову, а то ў шкоду пойдзя. Була Міл. АДПЫНІЦЬ зак. Тое ж, што і адпуніць. Адпыні каравы, а то як уб'юцца ў шкоду, то папабегаяш. Квасевічы Квас. АДРАБІЦЬ зак. Зняць сурокі, чары. Казалі, адна Бэўчыха магла адрабіць, зняць чары. Гошчава Стайк. АДРУБІЦЦА зак. Адпароцца. Спаніца адрубілася, а я і ні бачу. Бялавічы Кос. АДРЫНОК м. Трохсценак каля хлява. У нас на трохсценок пры хляве кажуць свінінец, а ў Скуратах адрынок. Альшаніца Квас. АДСАДЗІЦЬ зак. Зліць ваду з варанай бульбы. Бульба зварылася, адсаджу, будзям вячэраць. Дубітава Кос. 2. Адрабіць таму, хто памагаў садзіць бульбу. У суботу свае картоплі пасадзіла, а сёні пайду Хрысціні адсаджваць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 274 ▶