Старонка 187
◀ / 274 ▶
немцоў. Заполле Кос. 2.Цераз. Мая баба праз тры хаты ад мяне жыве. Скураты Квас. 3. Па якой-н. прычыне. Гэто праз цябе я ўсё жыццё сабе скалечыла. Няхачава Стайк. ПРАКЦІКОЎНЫ прым. Умелы, кемлівы. Ты, Сцяпан, чалавек, пракцікоўны. Усё вымяргуяш, абдумаяш, разважыш, у цябе ўсё ў парадку. Заполле Кос. ПРАЛЫСІЦЬ зак. Палосамі зняць кару з дрэва. Трэба пралысіць дзераво, бо пасінея пад карой. Заполле Кос. ПРАЛЯПАЦЬ зак. экспр. Прагаварыць. Праляпала з бабамі на гуліцы, ажно дрова ў пячэ прагарэлі. Кушняры Падст. ПРАМАРМЫТАЦЬ зак. Невыразна, незразумела сказаць што-небудзь ці праспяваць. Чаго ты прамарматаў сабе пад нос? Усім праспявай, не саромся. Сенькавічы Падст. ПРАМАЯ прым. Салома, абмалочаная не механічным спосабам, а ўручную, цэпам. Прамою саломаю крылі хаты. Заполле Кос. ПРАНІК м. 1. Мера льну, роўная дваццаці-трыццаці павесмам. Атрэпляш павесмо і пакладзеш каля сябе, а ля яго другое, а ля другого трэйцяе. Назбіраяцца павесмоў дваццаць-трыццаць, тады збярэш, звяжаш у адзін пранік. Альшаніца Квас. 2. заал. Апалонік. З пранікоў пасля выводзяцца жабкі. Быч Стайк. 3. Скручанае пер'е цыбулі. Наробіш пранікоў, смачно з хлебом. Заполле Кос. ПРАПУСЦІЦЦА зак. Прайсціся са статкам з аднаго краю выпасу да другога. Прапусцішся з каравамі туды ды назад – і каравы наетыя. Альшаніца Квас. ПРАСАДЗІЦЬ зак. Працадзіць. Прасадзі малако праз садзілко. Альшаніца Квас. ПРАСВЕТНЫ прым. Вольны ад працы. Цяжко даўней жылі: прасветнае мінуты ні было. Хадоркі Кос. ПРАСВЯТЛЕННЕ м. перан. 1. Вырубка. У хваёвой пасадцы вырубаюць лісцёвыя дрэўцы, якія замаруджваюць рост сасонак і ёлок, бо растуць за іх хутчэй. Такая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 274 ▶