Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
потрахі пасыплюцца. Альшаніца Квас. ПО'ЎЗАЦЬ незак. перан. Валачыцца, бадзяцца. Хопіць поўзаць na гуліцы, маршурокі вучыць. Зялёны Бор Стайк. ПО'ЦЕРАБ м. Ачышчаная ад хмызнякоў сенажаць. Гэты год доброго сена на поцерабі нарабіў, пагоднаго. Ёдчыкі Квас. ПО'ЦЯСЬ ж. Прасніца. Да поцясі прывязваюць кудзелю ці воўну i прадуць. Гошчава Стайк. ПО'ШВА ж. Усыпка для пер'я. Пасля войны пошвы шылі з военных палаток, то пер'я н ілезло. Квасевічы Квас. ПО'ШПУРКОМ прысл. Услед, наўздагон. Сварыліся з мужыком, то ён па мне пошпурком пакідоў i міскі, i ложкі. Дубітава Міл. ПОЯС м. 1. Гарызантальная жэрдка ў агароджы. Паясы наймацнейшыя яловыя, асінавыя. Куляшы Міл. 2. ткац. Брускі, якія па кругу звязваюць варштат. Паясы па кругу мацуюць клінкамі. Даргужы Міл. ПРАВАДНА'Я НЯДЗЕ'ЛЯ ж. Першая нядзеля пасля Вялікадня. У правадную нядзелю ў нас памінаюць памерлых, non могілкі свенціць. г. Косава. ПРАВГЛО н. буд. Рэйка, якой правяраюць роўнасць паверхні тынкоўкі. Правіло ў руках тынкоўшчыка, як у руках муляра кельня. Заполле Кос. ПРАВУ'ШЫНА ж. буд. Праём у крокве, вушаку. Кроквы ставяць парамі. То ў адной крокві правушына, a ў другой паляц, a ніжні конец у крокві называяцца пятой. Заполле Кос. ПРАГАЛЯ'ЦЬ зак. экспр. Прагойсаць, правалачыцца. Не застал i вецерынараўлячэбніцы, я но прагалялі дарма ў Косово. Размеркі Стайк. ПРАДЫХА'ЦЦА незак. Прапахнуць чым-н. Настойка ўся прадыхнулася часныком, а там i мята, i мёд, i гарэлка. Заполле Кос. ПРАЗ прыназ. з він. 1. На працягу пэўнага часу. Праз пяць дзён бежанцы ўсё ехалі i ехалі na гасцінцу, уцякалі ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перя, поцясь, пошва, правадная, прагаляць, прадыхацца
4 👁
 ◀  / 274  ▶