будынак. Мой сват хату адбухаў на ўсе сяло: як шклянка стаіць. Сенькавічы Падст.
АДБЯГАЦЬ незак. біял. Не пакрыцца (пра карову). Карова мая так і не пабегала, адбягая. Скураты Квас. Карова адбягая, зноў трэба вясці да быка. Грыўда Міл.
АДВАЛІЦЬ зак.экспр. Набіць. Адчапіся, а то адвалю, як каня. Заполле Кос.
АДВАЛКАВАЦЬ зак.экспр. Моцна набіць кулакамі. Быў п'яны, то адвалкавала, як схацела. Заполле Кос.
АДВАРОТНЫ прым. Непрыветны, нелюдзімы. Адваротны ён чалавек, як воўк той, усё сам сабе. Старажоўшчына Кос.
АДГАДЗІЦЦА зак. На добры ўчынак чалавека адказаць тым жа. Адгадзілася суседцы: яна мне атаву памагла грэбці, а я ёй два дні картоплі пакапала. Зыбайлы Жытл.
АДДЗЯЖЫЦЬ зак. экспр. Набіць рэменем, папругай. Нашкодзіў хлопяц, то папругай аддзяжыў. Альба Квас.
АДЖЫМАЦЬ незак. Мыць, паласкаць. Аджымаць буду, усё гразнае, німа чаго адзець. Альшаніца Квас.
АДЗЕРАВЯНЕЦЬ зак. Анямець, страціць адчуванне. Цэлы дзень лён парвеш, то рук ні чуяш, адзеравянеюць. Заполле Кос.
АДЗЕЖА ж. Адзенне. Адзежы, якой хочаш, навязлі ў магазін. Бялавічы Кос.
АДЗЁР м. мед. Дзіцячая хвароба, якая праяўляецца высыпкай. Мой унук на адзёр захварэў. Скураты Квас. Як высыплюць прышчэ ў дзіцяці па ўсім целі, кажуць, гэто адзёр. Быч Стайк.
АДЗІНАКІ прым. Аднолькавы, подобны, такі самы. Усе мужыкі адзінакія. Заполле Кос.
АДЗІНАЛІЧНО прысл. Аднаасобна. Тады яшчэ калхозоў ні было, адзіналічно жылі. Аляксейкі Стайк.
АДЗІЧАВЕЦЬ зак. 1. Адзічаць, зрабіцца дзікім. Сабака зусім адзічавеў: усё недзі па лесі валочыцца. Заполле Кос. 2. Поле, якое не апрацоўвалася, зарасло. Поле не горано,
76 👁