ПАШКУ'ДА м i ж. груб. Брыдкі, агідны чалавек. А я i ні ведоў, які ты пашкуда. Як баба, плёткі разнёс па сяле. Харошча Міл. ПАШКУДЗЯР м. груб. Toe ж, што i п а ш к у д a. Гэто ж трэба дадумацца: гэты пашкудзяр перацягнуў драціну праз гуліцу, каблюдзі чапляліся i падалі. Халап'я Падст. ПАШКУ'ДНЫ прым. Ліхі, шкодлівы. Пашкудны чалавек, не саромяяцца, памыі на гуліцу вылівая. Альшаніца Квас. ПАШО'РХНУЦЬ зак. Пакрыцца ледзяной коркай, зацвярдзець. Марозік ні вялікі, a зямля пашорхла. Альшаніца Квас. ПАШУ'РХНУЦЬ зак. Toe ж, што і п а ш о р х н у ц ь. Стало цвердо пад нагамі: зямля пашурхла. Заполле Кос. 2. Анямець, амярцвець (ад страху). Пашурхлоўсё цело ад страху, як убачыла, што гэты бандзіт з цюрмы вярнуўся. Гошчава Стайк. ПАШЧАКІ толькі мн. Сківіцы. Гэдыко яблыко кіслая, аж пашчакі зводзіць. Бусяж Міл. ПАШЫХАВА'ЦЬ зак. Пашанцаваць. Гэты раз мне пашыхавало: вядро суніц назбіраў. Заполле Кос. ПЕ'КАР м. Тое ж, што i к л ё к, п i к а р. Ано снег зыдзя, а ўжэўпекара граям. Аляксейкі Стайк. ПЕЛЕНА ж. Прыпол. Цэлу пелену гуркоў навыбірала. Стайкі Стайк. ПЕ'ЛЮСЦЬ ж. Жарало, чалеснікі (у печы). Добра заеланкай пелюсць прыкрый, каб пірагі папякліся. Азярцо Падст. ПЕРАГАВО'РШЧЫК м. Перакладчык. Мой сын на перагаворшчыка вучыццаўМінску. Хрышчонавічы Квас. ПЕРАГРАШЫ'ЦЦА зак. Перакусіць, перахапіць. Крыху пераграшылася, бо трэба сено бегчы варочаць. Заполле Кос. Рано як пераграшыўся, то яшчэ i расінкіў році ні было. Альба Квас. ПЕРАДО'К м. Пярэдняя палавіна калёс, саней i пад. Бало, на перадку тралявалі дзераво. Заполле Кос
Дадатковыя словы
пашорхнуць, пашурхнуць, пашыхаваць, пераграшыцца, перадок, халапя
7 👁