Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
хлява i нагоняя да мянеўагарод. Любішчыцы Люб. ПАЦЕ'РПНУЦЬ зак. Зрабіцца маршчыністымі ад вады (пра ногі, рукі). Паўдня сёні бялізну мыла, ажно ўсе рукі пацерплі. Заполле Кос. ПА'ЦЕРКІ мн. Каралі. Дзяўкі, бало, паначапляюць пацерок, хварсяць nepad хлопцамі. Сенькавічы Падст. ПАЦЁ'С м. Столь. Пацёс даўней бялілі, харашэ было, белоўверсі. Альшаніца Квас. ПА'ЦНУЦЬ зак. экстр. Стукнуць. Зараз як пацну na мордзі, то дзясятаму закажаш прыставаць. Квасевічы Квас. ПАЦЫ'РКАЦЬ зак. Падаіць. Пайду карову пацыркаю, можа, якілітар надаю, бо запускаю ўжэ. Харошча Міл. ПАЦЮ'КАЦЬ зак. Пастукаць. Дай дзіцяці малатка, хай пацюкая па калодцы. Скураты Квас. ПАЦЯГНУ'ЦЬ зак. 1. Сцебануць, ляснуць. Бало, як пацягнеш пугаю na зельі, як косою скосіш. Заполле Кос. 2. перан. Завезці. Пацягнуўз сабою на край свету дачку маю. Заполле Кос. 3. Зацягнуцца (пры курэнні). Дай, браток, пацягнуць: цэлы дзень дыму ні нюхоў. Заполле Кос. 4. перан. Выпіць (пра гарэлку). Мікола, швагер мой, зайшоўу нядзелю праведаць, то добра пацягнулі. Верашкі Квас. ПАЦЯГУ'ШКІ мн. дзіц. Пацягванне. Скажаш дзіцяці пацягушкі, а яно i цягняцца ручкамі ўверх. Куляшы Міл. ПАЧА'ДЗЕЦЬ зак. Учадзець. Рано коміна ў печцы закрылі, глядзеця, пачадзяям. Стайкі Стайк. ПА'ЧАСЫ мн. Пачассе. 3 першых шчаток, на якіх лён чэшуць, будуць зрэбі, з другіх, густых - пачасы. Альшаніца Квас. ПАЧУЖА'ЦЦА зак. Перарваць сваяцкія адносіны. Мы хоць свае, а пачужаліся, бо далёко жывем адна ад аднае. Заполле Кос. ПАЧЬГНОК м. Пачынак. Дзве ручайкі прадзіва, перамотаныя на одно верацяно - гэто пачынок. Ёдчыкі Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пацеркі, пацерпнуць, пацнуць, пацыркаць, пацюкаць, пачадзець, пачужацца
8 👁
 ◀  / 274  ▶