Старонка 176
◀ / 274 ▶
чым яго карміць, ні ведаю. Размеркі Стайк. ПАЎЛАЗІЦЬ зак. Павылазіць. Каб табе вочы паўлазілі! Рацкевічы Міл. ПАЎПЛЫВАЦЬ зак. Пусціць колас, выкаласаваць. Авёс паўплываў. Мілейкі Міл. ПАЎПРЫНДЖВАЦЦА зак. Папрападаць, згінуць. Парасят у свіні было дзесяцёро, а за тыдзень усе паўпрынджваліся. Няхачава Стайк. ПАЎСКРЫНОК м. Невялікая скрынка ў куфры. У куфры е паўскрынок. Там даўней трымалі ўсякія важныя паперы, дакументы. Заполле Кос. ПАЎСЕКАЦЬ, ПУЎСЕКАЦЬ зак. Павысякаць. Палола грады, а ні дабачваю, дый паўсекала буракі. Руда Падст. Пуўсекай крапіву ля плоту. Альшаніца Квас. ПАЎЧВЭРТКА, ПУЎЧВЭРТКА ж. устар. Драўляная пасудзіна, якой мералі збожжа. Чацвярык – на адзін пуд дзежка, а паўчвэртка – палавіна чацвярыка. Міхнавічы Стайк. Пуўчвэртка – пасудзіна з адной ручкай на 8 кілаграм. Альшаніца Квас. ПАХАДНЫ прым. Зручны. Гэты чамадан само пахадны. Мілейкі Міл. ПАХАПІЦЬ зак. Хутка зразумець. Здатная да ўсяго мая нявестка: як зварыць, як пашыць, як мужыку дагадзіць. Яно пакажаш, а яна ўжэ пахопіць. Заполле Кос. ПАХАЦЕЦЬ незак. Моцна пахнуць. Гуркі свежыя пахацяць на ўсю хату. Лазаўцы Міл. ПАХЛЁБАЦЬ зак. Паесці, пахлябтаць. Бало, у абед пахлёбаю якого квасу і зноў бягу да трактара. Кушняры Падст. ПАХРАСЦІЦЦА зак. Пусціць парасткі, прарасці. Картоплі пахрасціліся, хоць зараз садзі. Альшаніца Квас. ПАХЦЕЦЬ незак. Тое ж, што і пахацець. Так пахціць свежы хлеб, здэцца, цэлу булку з'еў бы. Альшаніца Квас. ПАЦАПАЦЦА зак. экспр. Уступіць у спрэчку, пасварыцца. З суседкай за курэй пацапаліся. Выпусціць з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 274 ▶