зайняць,жменькіжыта. Пасля збіралі i рабілі перавяслячко. I гэтым перавяслячком перавязваліся, каб ні болела сярэдзіна. Заполле Кос. ПАПЕРШЫНЕ' прысл. Спачатку. Папершыне людзям дзіво было гэтыя колхозы. Як гэто - кагалом рабіць? Прывыклі - весяло. Галодныя былі, але вясёлыя. Заполле Кос. ПАПІРА'ЦЬ незак. Прымушаць да работы, папіхаць. Яго трэба папіраць, бо сам лянуяцца шчо рабіць. Заполле Кос. ПА'ПІЧ м. абрад. Фігурка чалавека ва ўоранні вясельнага караваю. Булачка доўгая на караваі зверху, а на ёй папіч - злепляны з цеста чалавечок. Альшаніца Квас. ПАПЛАВГНА ж. Поплаў, сенажаць. На гэтой паплавіні трава мяккая, ядкая. Боркі Падст. ПАПЛЁ'ХАЦЦА зак. Паплюхацца, пырскацца. Унучка малая, надтолюбіць паплёхацца ў вадзе. Жамайдзякі Міл. ПА'ПЛІСКА ж. экспр. Кій, дубец. Супакойся, а то гэтай папліскай пацягну па плечах, ажно выпруцішся. Азярцо Падст. ПАПО'НА ж. Гунька. Угрэяцца конь, то папонай накрывалі. Міхнавічы Стайк. ПАПО'НЯ ж. 1. Доўгая накідка на кажух. Накінь папоню на кажух: слота на дварэ. Руда Падст. 2. перан. асудж. Неахайна, без густу апранутая ва ўсё доўгае жанчына. Папоня, ты паглядзі на сябе ў люстэрко! На каго ты подобна? Сенькавічы Падст. ПАПРА'ВЩЦА зак. Прыналегчы, пастарацца. У калхозі наробішся, а дахаты прыйдзяш, яшчэ паправішся. Спіш уночы, як пшаніцу прадаўшы. Альшаніца Квас. ПАПРАВУ'НОК м. Выздараўленне. Доўго хварэў мой сынок, але дзякаваць Богу, пайшоўна паправунок. Мілейкі Міл. ПАПРО'ДАЦЬ зак. Папрадаваць. Нашы суседзі - бакцісты, папродалі свой набыток i паехалі ў Амерыку. Стайкі Стайк
Дадатковыя словы
паправщца, папродаць, ўбранні
5 👁