Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
ПАПАВАЛАЧЫ'ЦЬ незак. экспр. Доўгі час насіць. Папавалачыла дрова цэлы дзень, ажно рукі гудзяць. Падстарынь Падст. ПАПАВАЛІЦЬ незак. экспр. Моцна i доўга біць. Улезла ў агарод свіня, усе грады спаласавала, то папаваліў яе мужык, замест таго каб плот паправіць. Рацкевічы Міл. ПАПАДРАСТА'ЦЬ зак. Вырасці. Маладыя дзяўчаткі за лето пападрасталі, ажно ніпазнаць. Дубітава Міл. ПАПАЕХАЦЬ зак. Доўгі час ехаць. Папаехаліда Косова, усё мужык na дарозірадню праведвоў. Хадакі Жытл. ПАПАЙСЦГ зак. Доўгі час ісці. Каб назбіраць суніц, то трэба папайсці, бо блізко вызбіралі. Няхачава Стайк. ПАПАЛАКА'ЦЬ зак. Папаласкаць. Папалакала настольніцу, xaŭ сохня. Рудня Падст. ПАПАПАЛО'ЦЬ зак. Працяглы час палоць. Папапалола я гэты год буракі, yce рукі павырывала, а зелья зноў расце. Ёдчыкі Квас. ПА'ПАРАТНІК м. бат. Папараць. Папаратнікі бываюць розныя. E папаратнік іглісты, арляк, мужчынскі i жаночы, а e мнаганожка. Заполле Кос. ПА'ПАРАЦЬ-КВЕТКА ж. бат. Арляк звычайны. Папараць-кветкай лечаць бранхіты. Для гэтаго трэба штодзень парыць ногі: кашаль згіня. Бялавічы Кос. ПАПАРНГЦА ж. Пустазелле, якое расце на папары. Папарніцу на папары хоць касой касі, такая густая. Мілейкі Міл. ПАПАТЫ'РКАЦЬ зак. Доўгі час блукаць. Папатыркалі ўгорадзі, пакуль знайшлі бальніцу. Заполле Кос. ПАПАЦЕ'РЦІ зак. Працяглы час церці. Рука стала сохнуць, папацерла я яе, нічого ні помогая. Альшаніца Квас. ПАПАЦЁТАЦЬ зак. экспр. Доўгі час цягаць, валачыць. Помню, папацёгалі мяне даўней у міліцыю за прыпеўку npa колхоз. Заполле Кос. ПАПЕ'РАД прыназ. з род. Перад. Калі першы раз выходзілі жаць, то тройчы кідалі паперад сябе, як сярпом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

папавалачыць, пападрастаць, папалакаць, папапалоць, папатыркаць, папацерці
7 👁
 ◀  / 274  ▶