Старонка 17
◀ / 274 ▶
АГЛАБЛЁВА ж. Апошняя чарка перад развітаннем. Пытаюцца ўсе: "А чаму аглаблёва?" - "Бо пасля яе каня ў аглоблі запрагаюць ды збіраюцца ехаць дадому". Альшаніца Квас. АГЛАБУШЫЦЬ зак. экспр. Знянацку, моцна стукнуць. Аглабушыў з-за вугла майго хлопца, а сам наўцёкі. Ятвезь Квас. АГЛАШЭННЕ н. царк. Паведамленне аб намеры маладых уступіць у шлюб; абвяшчэнне. У гэту нядзелю ажні тры пары падалі на аглашэнне. Лазаўцы Міл. АГНОЕК м. Гнілое дрэва. Пайдзеш у лес, то столькі агнойкоў ляжыць, гніе. Заполле Кос. АГНОЙКІ мн. Гнілякі. Якія гэто дрова - адны агнойкі! Сакоўцы Міл. АГОЎТАЦЦА зак. Асвойтацца, прывыкнуць да чаго-н. Я не тутэйшая, я з другого сяла, сюды замуж пайшла. Агоўталася, прывыкла, жыву, міруся з людкамі. Галенчыцы Ягл. АГРЫЗОК м. Агрызак. Гэто зара агрызкі хлеба валяюцца, даўней упадзя акрайчык хлеба са стала, чалавек падымя і пацалуя. Була Міл. перан. абразл. Недабітны чалавек. Ну, усім агароды камбайны памалацілі, засталіся адны агрызкі: пенсіянеры да ўдовы. Заполле Кос. АГРЭБНІК ж. і м., асудж. Неахайны чалавек. Пакараў мяне Бог нявесткаю: агрэбнік, ажно брыдко людзей. Мілейкі Міл. АГУЗКАВАТЫ прым. Каржакаваты (пра чалавека, яго постаць). Малады яшчэ, але агузкаваты хлопец у Андрэя. Андрэй мяшок з картоплямі адзін бярэ на плячо, і сын ужэ ад яго не адстае. Быч Стайк. АДБАРАБАНІЦЬ зак. экспр. Набіць. Біў ён, адбарабанілі яго: галава гуза знойдзя. Грыўда Міл. АДБІЦЬ зак. перан. Адгаварыць. Да Алены некі сватаўся ўдавец, але адбілі людзі. Міхнавічы Стайк. АДБУХАЦЬ зак. экспр. Пабудаваць прасторны, вялікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 274 ▶