ПАДОК м. Стажар'е. На мокрае балото сено ні пакладзеш, то рабілі падкі. Заполле Кос.
ПАДОЛОК м. Прыпол. Бало, маці так асцерагала мяне: "Глядзі, каб у падолку дзіця ні прынясла, выжану з хаты, на парог ні пушчу". Гічыцы Ягл.
ПАДОСОК м. Жалезная шайба, якая ўтрымлівае атосу на восі. Згубіў па дарозі падосок, атоса спадая. Зыбайлы Жытл.
ПАДПОЛЫМНІК м. Тоўсты блін з кіслага цеста, спечаны перад полымем. Дзеці схочуць хлеба, а німа, то перад полымям падполымнікі пяклі. Альшаніца Квас.
ПАДПЯТНІК м. Дошчачка з выемкай для здымання абутку. З падпятнікам лёгко зняць боты. Альшаніца Квас.
ПАДРУБНІЦА ж. заал. Рапуха. Жабы-падрубніцы жылі пад падлогай, пад падрубай, даўней фундаментоў ні было, хата стаяла на чатырох вуглавых камянях. Альшаніца Квас.
ПАДРЫЗАВАЦЬ зак. Параўняць паверхню зямлі, зрэзваючы няроўнасці рыдлёўкай, шуфлем. Трэба надворак падрызаваць, бо вясною трактарам калдобоў нарабіў. Заполле Кос.
ПАДСЕДЗЕЦЬ зак. Высачыць, падпільнаваць. Я ўсё-такі падседзяў, хто хапая курэй. Ліса! Заполле Кос.
ПАДСЕЯЦЬ зак. Ачысціць зерне ад смецця пры дапамозе сіта. Падсей пуды з тры ячменю, то пасеям на агародзі. Быч Стайк.
ПАДСКРЭБУХА м і ж. перан. Апошняе дзіця ў сям'і. Падскрэбуха – так кажуць на таго, хто апошні ў вялікай сям'і. Скураты Квас. Мне даглядаць бацькоў да смерці, бо жыву з імі, бо я – падскрэбуха. Падстарынь Падст.
ПАДСКРЭБУШОК м. Паскрэбак. Хлеб з апошняго ў дзяжы цеста – паскрэбушок. Альшаніца Квас.
ПАДСМІХВАЦЦА незак. Насміхацца, кпіць, жартаваць з каго-н., чаго-н. Ні падсміхвайся са старого, старасць і цябе ні міне. Няхачава Стайк.
82 👁