халадоў ды закалю, бо німа чым карміць. Руда Падст. ПАДКАЧА'ЦЬ II зак. Закасаць. Падкачай штаны, бо клешні намочыш, расяно. Галік Міл. ПА'ДКІ прым. Toe ж, што i к i д к i. Малады, але падкі да работы хлопяц. Кабямудыяшчэ дзеўку такую. Квасевічы Квас. ПАДКГНУЦЬ зак. перан. Стукнуць, сцебануць. Падкінуў пад хвост, то як мілянькі пабег памагаць мацяры палоць буракі. Верашкі Квас. ПАДКЛА'ДЫ мн. 1. Два палены, якія служаць асновай для клеткі дроў у печы. Падклады на ніз можно i сырыя пакласці, а на іхужэ сухенькія дрова клалі. Альшаніца Квас. 2. Насціл з жэрдак як аснова кастра для дроў. Каб колатыя дрова ні класці на сырую зямлю, мосцяць падклады. Рацкевічы Міл. ПАДКУ'СЫ мн. Кпіны, насмешкі. Зараз людзі гняўлівыя, на адных падкусахжывуць. Заполле Кос. ПАДЛЕ'ЗЦІ зак. перан. Падлізацца, паддобрыцца. Бач, як падлез да трактарыста: да самай падпаветкі яму торф падвёз. Верашкі Квас. ПА'ДЛІНА ж. Труп жывёліны, мярцвячына. Даўней у кожном сяле конскія могліцы былі, а зараз людзі пасатанелі, вывозяць падліну i кідаюць, дзе папало, каб сабакірасцягвалі. Альшаніца Квас. ПАДНАВЕ'СОК м. Павець. У нас дождж ні мочыць сено: усёў паднавесок прачам. Альшаніца Квас. ПАДНО'СКА ж. І.Дадатковыя сакавітыя кармы для каровы. Мая карова без падноскі малака не аддасць. Ты ёй буракоў, яна табе малачко. Альшаніца Квас. 2. перан. Хабар. Без падноскі цяпер i кроку ні ступіш. Альшаніца Квас. ПАДНЯБЕ'ННЕ н. Скляпенне ў печы. Паднябенне ў печы абваліласё, трэба пячніка клікаць. Размеркі Стайк. Як паднябенне белаеўпячэ, то час пірагі садзіць: печ готова. Воля Жытл
Дадатковыя словы
падкачаць, падкусы, падлезці, падліна, падноска
4 👁