ПАДО'К м. Стажар'е. На мокрое балото сено ні пакладзеш, торабілі падкі. Заполле Кос. ПАДО'ЛОК м. Прыпол. Бало, маці так асцерагала мяне: Тлядзі, каб у падолку дзіця ні прынясла, выжану з хаты, на порог ні путчу". Гічыцы Ягл. ПАДО'СОК м. Жалезная шайба, якая ўтрымлівае атосу на восі. Згубіў na дарозі падосок, amoca спадая. Зыбайлы Жытл. ПАДПО'ЛЫМНІК м. Тоўсты блін з кіслага цеста, спечаны перад полымем. Дзеці схочуць хлеба, a німа, то nepad полымям падполымнікі пяклі. Альшаніца Квас. ПАДПЯ'ТНІК м. Дошчачка з выемкай для здымання абутку. 3 падпятніком легко зняць боты. Альшаніца Квас. ПАДРУ'БНІЦА ж. заал. Рапуха. Жабы-падрубніцы жылі пад падлогай, пад падрубай, даўней фундаментоў ні было, хата стаяла на чатырох вуглавых камянях. Альшаніца Квас. ПАДРЫЗАВА'ЦЬ зак. Параўняць паверхню зямлі, зрэзваючы няроўнасці рыдлёўкай, шуфлем. Трэба надворак падрызаваць, бо вясною трактором калдобоў нарабіў. Заполле Кос. ПАДСЕ'ДЗЕЦЬ зак. Высачыць, падпільнаваць. Я ўсётакі падседзяў, хто хапая курэй. Ліса! Заполле Кос. ПАДСЕ'ЯЦЬ зак. Ачысціць зерне ад смецця пры дапамозе сіта. Падсей пуды з тры ячменю, то пасеям на агародзі. Быч Стайк. ПАДСКРЭ'БУХА м i ж. перан. Апошняе дзіця ў сям'і. Падскрэбуха - так кажуць на таго, хто апошні ў вялікай сям'і. Скураты Квас. Мне даглядаць бацькоў да смерці, бо ж ывузімі,боя-падскрэбуха. Падстарынь Падст. ПАДСКРЭ'БУШОК м. Паскрэбак. Хлеб з апошняго ў дзяжы цеста - паскрэбушок. Альшаніца Квас. ПАДСМГХВАЦЦА незак. Насміхацца, кпіць, жартаваць з каго-н., чаго-н. Hi падсміхвайся ca старого, старасць i цябеніміне. Няхачава Стайк
Дадатковыя словы
падок, падолок, падрубніца, падседзець, падсеяць, падскрэбушок, стажаре, сямі
7 👁