пасля i ўсю дружыну. Маладых i дружбантоў частуюць i падкідаюць на ўра. За ўсё гэто бацькі маладое даюць паваротнае моладзі за наладжаную сустрэчу: гарэлку i закуску. Заполле Кос. ПАВЕ'СМО н. Мера апрацаванага льну. Возьмяш з добрую жменю льну, атрэпляш, пакладзеш, пасля яшчэ адну. 3 двухжмень выходзіць павесмо. Альшаніца Квас. ПАВО'Д м. Звычай. Што веска, то свой повод. Бялавічы Кос. ПАВІ'ВАЧ м. Спавівач. Каб пялюшкі ні растрэсаліся на дзіцяці, то поверху спавівалі павівачом-паяском. Альшаніца Квас. ПАВГСНУЦЬ зак. Абаперціся, прыхінуцца. Старому чалавеку адзіноко. Павісня на вешніцах ды жджэ, хто ідзе na гуліцы, каб пагаварыць. Заполле Кос. ПАВО'ДЧЫК м. Той, хто паводзіць каня. Меншыя хлопцы за паводчыкоў, a старэйшыя з сошкай упраўляліся, калі абгорвалі ў калхозі картоплі. Харошча Міл. ПАВУТА' зб. ж. Павуцінне. У добрай гаспадыні павуты нізнойдзяш. Заполле Кос. ПАВЫЗБГРВАЦЬ зак. Пазбіраць. Нехто ў лужку гэдык павызбірваў ягады, шчо ніц німа. Да апошняй ягадзінкі. Жамайдзякі Міл. ПАВЫПО'РВАЦЬ зак. перан. Пазнаходзіць, падаставаць. Унукоў пакіну адных, то павыпорваюць усё на свеці. Халап'я Падст. ПАВЫРО'СТАЦЬ зак. Павырастаць. Павыросталі дзеці ды паразляталіся паўсім свеці. Ёдчыкі Квас. ПАВЭ'ДЛУГ прыназ. з родн. У параўнанні з кім-н., чым-н. Павэдлуг даўнейшаго, зараз лепяй людзі жывуць. Хадоркі Кос. ПАГА'МТАЦЬ зак. Пакамячыць. Проехала ў аўтобусі, усю сукенку пагамтала, ажні брыдко. Дубітава Міл. ПАГО'ЙШЫЦЬ зак. Растраціць, змарнаваць. Cmapaлася, цягнула, як тая мыш у нору, прышла нявестка, усё
Дадатковыя словы
павыпорваць, павыростаць, пагамтаць, пагойшыць, халапя
3 👁