Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
п ПААБКІДА'ЦЬ зак. безас. Паасыпаць, пакрыцца плямамі, прышчамі. Усе губы паабкідало балячкамі, есці німа як. Заполле Кос. ПААБЦІРА'ЦЬ зак. Абламаць, абцерці. Картоплі парасліў ямі, трэба паабціраць хросці. Альшаніца Квас. ПААПЕ'КАЦЬ зак. Апячы. Рвала крапіву свіням, усв рукі паапекала. Азярцо Падст. ПААСО'БНЕ прысл. Паасобку, самі па сабе. Ажаніўся сын, i сталіжыць паасобнез бацькамі. Заполле Кос. ПАБАЁ'ДАЦЬ зак. Панішчыць, змарнаваць. Што баба за век нажыла, то ўнукза год пабаёдаў. Харошча Міл. ПАБА'БЕЦЬ зак. Ад вады зрабіцца маршчыністым (пра скуру рук, ног). Набрала вады ў боты, то за цэлы дзень ногі пабабелі. Альба Квас. ПАБРО'ІЦЬ зак. Вытаптаць, знішчыць. I як тыя парасята з загарады вылязлі? Усе мае грады паброілі. Хадоркі Кос. ПАБУ'ТЛЯЦЬ зак. Згніць, сапсавацца ад працяглага захоўвання. Дрова пад карой хутко пабутляюць. Альшаніца Квас. Купіла мяшок круп, то за два годы пабутлялі. Халап'я Падст. ПАБЭ'РСАЦЬ зак. Зблытаць. Пабэрсаў ніці, а мне pacnymeaŭ. Аляксейкі Стай к. ПАВАРО'ТНАЕ н. абрад. Віншаванне маладых перад домам маладое пасля вянца. Маладыя пасля вянца едуць да маладое. У гэты час моладзь, якая не ўдзельнічая ў вяселлі, ладзіць сустрэчу. Расчыняюць варота, ладзяць браму з бярозок ці елок, ставяць свой святочны стол з гарэлкай i закускай, вывешваюць плакат з віншаваннем маладых. Нарэшце, маладыя прыязджаюць. Ад імя моладзі сяла выступая сталы дасціпны юнак з прывітальнай прамовай. Ён заклікая да стала спачатку маладых, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паабкідаць, паапекаць, пабабець, пабаёдаць, паброіць, пабутляць, пабэрсаць, паваротнае, халапя
4 👁
 ◀  / 274  ▶