Дыялектны слоўнік Косаўшчыны (2011). А. Ф. Зайка

 ◀  / 274  ▶ 
па сёлах навалачы хапая. Альшаніца Квас. НАВА'ЛЬНЫ прым. Аблажны, зацяжны, праліўны (пра дождж). Пачаўся дождж навальны, ажно свету не відно. Заполле Кос. НАВЕРАДЗГЦЬ зак. Натрудзіць, пашкодзіць. Наверадзіла руку лён рвучы, карову ні магу падаіць во. Альшаніца Квас. НА'ВЕТ прысл. Нават. Праехаў сват на машыні, навет умой бокніглянуў. Скураты Квас. НАВГЛЬНІК м. Колькасць сена, саломы i інш., узятае за адзін раз на вілы. Прынясі навільнікоў пяць сена, то i на ранок будзя карові палажыць. Гошчава Стайк. HABIHA' ж. Поле, якое ўпершыню ўзарана. Бульба на навінеўрадзіла. Заполле Кос. HA'BICb ж. Снег, іней на дрэвах. Навісь на дрэвах ураджай богаты будзя. Жамайдзякі Міл. НАВУ'СЬКІ прым. Новы. Навуська сукенка, але паправілася ды ні налазіць. Ёдчыкі Квас. НАВУТКІ прым. Тое ж, што і н а в у с ь к і. Навуткі каптан, але моль дзірок нарабіла. Заполле Кос. НАВЫТЫКА'ЦЬ зак. Многа наткаць. Навытыкала ўсякіх модоў, вочы разбягаюцца. Квасевічы Квас. НАВЯРНУ'ЦЬ зак. 1. экспр. Стукнуць. Як трымала суседка вядро ў руцэ, так / навярнула свайго Антося па галаве. Дубітава Міл. 2. экспр. Многа з'есці. Дзве міскі капусты навярнуў, як выбегаўся за каравамі цэлы дзень. Быч Стайк. НАГА'БАЦЬ зак. 1. Натрапіць, наскочыць. От нагабаў грыбоў, ды адных праўдзівікоў. Заполле Кос. 2. Высачыць, падпільнаваць. Урэшце рэшт нагабалі злодзея:ліса крадзе курэй. Заполле Кос. НАГЛА'ДКО прысл. Зусім. Нагладко забыўся, што сёні нядзеля. Кушняры Падст. НАГНО'М прысл. Нагбом. Ш з кубка малако, а не нагном, сазбанка. Даргужы Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

habicb, зесці, навуські, навытыкаць, навярнуць, нагабаць
5 👁
 ◀  / 274  ▶