н НАБЕЛО прысл. Да белага колеру. Льняное палатно слалі на росы на луг, мачыліў вадзе, пяклі на сонцы, варылі ў лугоўцы, перылі праніком i яно адбельваласё набело. Альшаніца Квас. НАБГЛЬНІЦЫ мн. ткац. Набіліцы. Закіняш нітку, а набільніцамі прыбіваяш. Заполле Кос. НАБІЧКАВА'ЦЬ зак. 1. Запоўніць. Набічкавала сундук прыданым. Любішчыцы Люб. 2. перан. груб. Наесціся. Набічкаваў пузо, ледзь з-за сталаўстаў. Плехава Люб. НАБЛЫНТАЦЬ зак. Наблытаць. Наблынтала, a зара цяжко ніткіраспутаць. Панкі Люб. НАБО'ВІЧ м. i ж. Той, хто набіваецца, прапаноўвае сябе ў дапамогу, але дапамога яго непажаданая, бо мае амаральны пачатак. Яна, набовіч, сама да хлопца на шыю вешаецца, хоча, кабзамужузяў. Альшаніца Квас. НАБОЙКА ж. Бондарская прылада для набівання абручоў. Каб абруч сеў на место, трэба то з аднаго, то з другого бокубіць набойкай. Альшаніца Квас. НАБО'ЛЕНЫ дзеепрым. Змучаны. Мая душа наболена. Хрышчонавічы Квас. НАБО'РХАЦЬ зак. Наліць звыш меры. Наборхала вады на подлогу, а зараз збірай ганучай. Аляксейкі Стайк. НАБО'ХАЦЬ зак. Тое ж, што і н а б о р х а ц ь. Куды ты набохоў цэлае вядро? Разлівацца будзя. Заполле Кос. НАБЫ'ТОК м. Прыдбаная, купленая рэч. Набыток вязу: парася купіла. Квасевічы Квас. НАБУХТО'РЫЦЬ зак. Тое ж, што і н а б о р х а ц ь. Набухторыў цэлу бочку вады, ажні праз края льецца. Аўсто Стайк. НА'ВАЛАКА ж. Навалачка. Навалакі на падушкі я сама шыю. Куляшы Міл. НАВАЛАЧ м. i ж. экспр. Прышлыя людзі, чужынцы. Сёні
Дадатковыя словы
наболены, наборхаць, набохаць, набухторыць, набічкаваць, навалака
5 👁